Выдача віз
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь” ад 4 студзеня 2010 года іншаземец можа прыязджаць у Рэспубліку Беларусь, выязджаць з Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляць транзітны праезд (транзіт) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь па дакуменце для выезду за мяжу пры наяўнасці візы Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь або рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 27 лютага 2018 года грамадзяне 74 дзяржаў маюць магчымасць знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без візы на працягу 30 дзён пры перамяшчэнни праз Нацыянальны аэрапорт Минск (падрабязна).
Пакупка страхавого поліса анлайн:
У адпаведнасці з мэтамі паездак у Рэспубліку Беларусь можа быць адкрыта:
- дзелавая віза;
- прыватная віза;
- віза ў выпадку смерці альбо цяжкай хваробы родственніка;
- віза з мэтай удзелу ў спартыўных/культурных мерапрыемствах;
- турыстычная віза;
- транзітная віза;
Па пытаннях афармлення віз з іншымі мэтамі паездкі (не названымі вышэй) просім звяртацца ў прыёмны час у консульскую службу пасольства.
Пасольства таксама афармляе візы ў Рэспубліку Беларусь па пошце.
Па тэрміну дзеяння візы ў Рэспубліку Беларусь падзяляюцца на кароткатэрміновыя (да 90 дзён) і доўгатэрміновыя звыш 90 дзён.
Стаўкі консульскіх збораў за выдачу віз.
Банкаўскія рэквізіты
Botschaft der Republik Belarus
in der Republik Österreich
Bank Austria
Creditanstalt
Konto: 00697 331 106
BLZ: 12000
IBAN: AT34 1200 0006 9733 1106
BIC (SWIFT): BKAUATWW
Правілы перасячэння мяжы для грамадзян Рэспублікі Беларусь
Рэжымы знаходжання іншаземцаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь