Падрыхтоўчая камісія Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў
Дагавор аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (ДУЗЯВ) усталёўвае ў якасці міжнароднай прававой нормы поўнамасштабную забарону на любыя выпрабавальныя выбухі ядзернай зброі, а таксама на любыя іншыя ядзерныя выбухі. Дакументам прадугледжаны механізмы кантролю за выкананнем такой забароны, якія ўключаюць магчымасці дыстаныцыйнага збору дадзеных і інспекцый на месцы.
ДУЗЯВ раcпрацоўваўся ў рамках Канференцыі па разбраенні ў Жэневе ў першай палове 90-ых гадоў. Дагавор быў ухвалены Генеральнай Асамблеяй ААН і 24 верасня 1996 г. быў адкрыты да падпісання. Беларусь адной із першых падпісала Дагавор у дзень яго адкрыцця да падпісання і ратыфікавала яго 13 мая 2000 г. Па стане на 2020 год ДУЗЯВ падпісалі 184 дзяржавы і ратыфікавалі 168 краіны. Для ўступлення ДУЗЯВ у сілу неабходна яго падпісанне і ратыфікацыя 44 дзяржавамі, пералічанымі ў Дадатку 2 (краіны, якія ўдзельнічалі ў распрацоўцы Дагавора на Канферэнцыі па разбраенні і якія мелі на гэты момант ядзерныя энэргетычныя альбо даследчыя рэактары). З гэтага спісу 36 дзяржаў ратыфікавалі дагавор. З краін, чыя ратыфікацыя ДУЗЯВ необходная для яго ўступлення ў сілу, не падпісалі дагавор Індыя, КНДР і Пакістан. Пяць краін (Егіпет, ЗША, Ізраіль, Іран і Кітай) падпісалі, але не ратыфікавалі яго.
У лістападзе 1996 года дзяржавы, якія падпісалі Дагавор, заснавалі падрыхтоўчую камісію Арганізацыі па Дагавору аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (ПК ДУЗЯВ). Мэта дадзенага органа – забяспечыць падрыхтоўку да ўступлення Дагавора ў сілу, пасля чаго, у адпаведнасці з яго палажэннямі, пачне функцыянаваць Арганізацыя па Дагаворы аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў.
ПК АДУЗЯВ складаецца з усіх краін, якія падпісалі і/альбо ратыфікавалі Дагавор. Праца Падрыхтоўчай камісіі арганізуецца ў форме рэгулярных сесій, якія праходзяць у Вене, і пасяджэнняў працоўных груп. Дзейнасць ПК ОДУЗЯВ забяспечвае Часовы тэхнічны сакратарыят. Узначальвае сакратарыят Выканаўчы Сакратар, прадстаўнік Буркіна-Фасо Ласіна Зербо. Асноўнай мэтай ПК АДУЗЯВ на сённяшні дзень з’яўляецца стварэнне міжнароднай сістэмы маніторынга (МСМ) з мэтай выяўлення і ідэнтыфікацыі ядзерных выбухаў, забароненых Дагаворам. Сістэма маніторынгу будзе складацца з сейсмалагічных, інфрагукавых, гідраакустычных і радыёнуклідных станцый. Пад кіраўніцтвам ПК таксама створаны міжнародны цэнтр дадзеных (МЦД), які будзе забяспечваць збор, аналіз і захоўванне інфармацыі, сабранй МСМ, а таксама яе перадачу дзяржавам-членам.
Да моманту ўступлення Дагавора ў сілу таксама павінна быць забяспечана гатоўнасць праводзіць інспекцыі пры наяўнасці падазрэнняў аб правядзенні ядзернага выбуху. Рэспубліка Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам агульнасусветных намаганняў, накіраваных на садзейнічанне ўступленні ДУЗЯВ ў сілу. Пазіцыя Беларусі ў дачыненні да неабходнасці хутчэйшага ўвядзення Дагавора ў дзеянне сугучная падыходам большасці краін свету да пытанняў ядзернага раззбраення і нераспаўсюджвання.
З мэтай садзейнічання хуткаму ўступленню ДУЗЯВ у сілу праводзяцца рэгулярныя канферэнцыі дзяржаў, якія падпісалі ці ратыфікавалі Дагавор. У чарговай канферэнціі 25 верасня 2019 годзе ў Нью-Ёрку прыняла ўдзел дэлегацыя Беларусі пад кіраўніцтвам Міністра замежных спраў Уладзіміра Макея. У рамках Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у верасні 2012 года быў створаны нацыянальны цэнтр дадзеных па прыёме, аналізу і распаўсюджванню інфармацыі, якая паступае с міжнароднага цэнтра дадзеных АДУЗЯВ.
Сакратарыят ПК АДУЗЯВ аказаў дапамогу ў тэхнічным аснашчэнні беларускага цэнтра дадзеных. У 2017 і 2018 гадах Рэспубліку Беларусь наведаў Выканаўчы сакратар Падрыхтоўчай камісіі Арганізацыі Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў Ласіна Зербо.