ЗАГС

Да органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, ставяцца консульскія ўстановы, а таксама дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый.

Замежныя ўстановы ажыццяўляюць рэгістрацыю нараджэння, заключэння шлюбу, устанаўлення мацярынства і (ці) бацькоўства, змены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, смерці, скасавання шлюбаў у адпаведнасці з артыкулам 35-1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, а таксама па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1992 г., змяняюць, выпраўляюць, дапаўняюць запісы актаў грамадзянскага стану, анулююць і аднаўляюць запісы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэння суда, захоўваюць запісы актаў грамадзянскага стану, выдаюць паўторныя сведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

З пералікам дакументаў, якія неабходны для здзяйснення дзеянняў па пытаннях рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, можна азнаёміцца тут.

Са стаўкамі консульскага збору за здзяйсненне дзеянняў па пытаннях рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану можна азнаёміцца тут.

Дакументы, якія сведчаць асобу, якія выданы кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў і выкладзены на замежнай мове, прымаюцца пры ўмове іх перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, які засведчаны натарыяльна, калі іншае не прадугледжана актамі заканадаўства.

Дакументы, якія выдадзены кампетэнтнымі органамі замежных краін (акрамя дакументаў, якія сведчаць асобу), прымаюцца органам загса пры ўмове іх легалізацыі або прастаўлення апастылю, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і пераклада на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, які засведчаны натарыяльна, калі іншае не прадугледжана актамі заканадаўства.

Заканадаўства ў сферы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану:

  • Кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 09.07.1999 №278-З «Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і»
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.06.2006 №385 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню работы органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану»
  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 28.10.2008 №433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 №200 «Аб адміністратыйных працэдурах, якія ажыцяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заяве грамадзян»
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.02.1996 №82 «Аб зацвярджэнні консульскага статута»
  • Кодэкс Рэспублікі ад 29.12.2009 №71-З «Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь (Асаблівая частка)»
  • Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.12.2005 №1454 «Аб парадку арганізацыі працы з грамадзянамі ў органах, рэгіструючых акты грамадзянскага стану, па выдачы даведак або іншых дакументаў, якія змяшчаюць пацверджанне фактаў, якія маюць юрыдычнае значэнне»
     

Версія для друку