:

Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці

Рэспубліка Беларусь узаемадзейнічае з Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ ААН) з моманту яго заснавання ў 1997 годзе. Супрацоўніцтва садзейнічае ажыццяўленню ініцыятывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб актывізацыі міжнародных намаганняў па супрацьдзеянні гандлю людзьмі.

УНЗ ААН уносіць важкі ўклад у выкананне беларускіх рэзалюцый ГА ААН і Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі. УНЗ ААН каардынуе дзейнасць Міжустаноўчай групы ААН па барацьбе з гандлем людзьмі і Мэтавага фонду добраахвотных узносаў ААН для ахвяраў гандлю людзьмі, рэгулярна рыхтуе глабальныя даклады па барацьбе з гандлем людзьмі і інш. Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай канвенцыі ААН супраць карупцыі, а таксама ўсіх універсальных антыкрымінальных і антынаркатычных канвенцый і пратаколаў ААН, функцыі сакратарыятаў якіх ажыццяўляе УНЗ ААН.

Пацвярджэннем нязменнай падтрымкі дзейнасці УНЗ ААН стала неаднаразовае абранне Беларусі ў склад яго кіруючых органаў. Беларусь тройчы (2002-2005 гг., 2010-2013 гг., 2016-2019 гг.) была абрана ў Камісію ААН па наркатычных сродках і чатыры разы (2010-2012 гг., 2013-2015 гг., 2016-2018 гг. і 2019-2021 гг.) – у Камісію ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі.

У 2018 годзе Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене, Пасол Купчына А.М. была абрана старшынёй 28-й сесii Камісіі ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі. Раней прадстаўнікi Беларусі не выбiралicь на пасады кiрауникоу сесій функцыянальных Камісій ЭКАСАС.

Па ініцыятыве Беларусі ў рамках вышэйзгаданых камісій быў прыняты пакет значных рэзалюцый па супрацьдзеянні крымінальным гандлі чалавечымі органамі, нелегальнаму абароту новых псіхаактыўных рэчываў, гандлю людзьмі, распаўсюджванню наркаманіі і злачыннасці.

Міжнародны навучальны цэнтр Акадэміі МУС Беларусі сумесна з УНЗ ААН рэгулярна праводзіць сумесныя міжнародныя вучэбна-трэніровачныя курсы, семінары, круглыя сталы па прафілактыцы наркаманіі і сацыяльнай рэабілітацыі нарказалежных асоб, барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і наркатрафікам.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці