Гандлёва-эканамічныя пытанні
З моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Славеніяй развівалася станоўча. З 2011 года рэгулярна праводзіліся пасяджэнні міжурадавай Беларуска-Славенскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.
Па ініцыятыве славенскага боку работа ў такім фармаце была прыпынена.
Сектаральныя і іншыя санкцыі, уведзеныя ў парушэнне міжнароднага права ў дачыненні да Беларусі, а таксама абумоўлены гэтым неспрыяльны характар беларуска-еўрапейскага дыялогу з 2021 года негатыўна адбіваюцца на дынаміцы, структуры і аб'ёмах двухбаковага гандлю таварамі і паслугамі паміж Беларуссю і Славеніяй, тавараабарот якіх раней дасягаў 150–180 млн долараў ЗША. У выніку прамога ўздзеяння санкцый, а таксама з прычыны іх пашыральнага тлумачэння замежнымі партнёрамі ўскладніліся знешнегандлёвая лагістыка, банкаўскія разлікі і традыцыйна паспяховы ўзаемны гандаль паслугамі.
Нягледзячы на абмежавальную палітыку Еўрапейскага саюза, у рамках беларуска-славенскага супрацоўніцтва захоўваецца патэнцыял узаемадзеяння ў сферах машынабудавання і прамысловага абсталявання, лагістыкі, фармацэўтыкі і хімічнай прамысловасці, лічбавых тэхналогій, адукацыі і турызму.