:

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Аўстрыя з'яўляецца важным гандлёвым і інвестыцыйным партнёрам Рэспублікі Беларусь.

Беларуска-аўстрыйскі гандаль таварамі характарызуецца наступнымі паказчыкамі (млн.долараў ЗША):

Год

2014

2015

2016

2017

2018

2019

 2020

Таваразварот

309,6

194,3

144,3

177,2

171,4

186,3

155,9

Экспарт

22,8

19,8

15,5

19,0

28,4

21,0

26,3

Імпарт

286,8

174,5

128,8

158,2

143,0

165,3

129,7

Сальда

-264,0

-154,7

-113,3

-139,2

-114,6

-144,3

-103,4

Традыцыйнымі пазіцыямі беларускага экспарту ў Аўстрыю з'яўляюцца металапрадукцыя, ізаляваныя правады і кабелі, нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні, мэбля і іншая прадукцыя дрэваапрацоўкі.

У пастаўках з Аўстрыі пераважае інвестыцыйны імпарт (высокатэхналагічнае абсталяванне і таварная група вытворчага прызначэння), фармацэўтычная прадукцыя, мэблевая фурнітура.

Важным складнікам беларуска-аўстрыйскага эканамічнага ўзаемадзеяння з'яўляецца гандаль паслугамі (статыстыка прыведзена ў млн.долараў ЗША):

Год

2014

2015

2016

2017

2018

2019

2020 

Абарот паслуг

137,0

109,5

101,9

110,1

185,3

193,3

132,1

Экспарт

56,8

53,3

50,5

71,1

116,1

128,2

72,2

Імпарт

80,2

56,2

51,4

39,0

69,2

65,1

59,8

Сальда

-23,4

-2,9

-0,9

32,1

46,9

63,1

12,4

Больш за 70% беларускага экспарту традыцыйна складаюць транспартныя паслугі. Прыкметную ролю ў экспарце паслуг займаюць кампутарныя, тэлекамунікацыйныя і інфармацыйныя, а таксама турыстычныя паслугі.

Аўстрыя стабільна ўваходзіць у лік найбуйнейшых інвестараў у эканоміку Беларусі і гуляе важную ролю ў мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў у цэлым шэрагу галін (энергетыка, транспартная інфраструктура, нафтахімія, машынабудаванне, дрэва- і металаапрацоўка, харчовая прамысловасць, будаўніцтва, ахова навакольнага асяроддзя і інш.).

Дынаміка паступлення інвестыцый з Аўстрыі ў Беларусь (млн. долараў ЗША):

Год

2014

2015

2016

2017

2018

2019

 2020 

Інвестыцыі

526,2

353,4

288,0

296,2

296,7

437,8

645,3

У т.л. прамыя
інвестыцыі

194,3

71,9

159,6

111,8

75,0

89,2

83,4

У Беларусі зарэгістраваны 82 прадпрыемства з аўстрыйскім капіталам, а таксама 20 прадстаўніцтваў аўстрыйскіх кампаній.

У Аўстрыі дзейнічаюць тры гандлёвыя кампаніі беларускіх суб'ектаў гаспадарання: «Белмет Хандельсгезельшафт» і «РМЗ Фертрібсгезельшафт» (сумесныя кампаніі з удзелам ААТ «БМЗ — кіруючая кампанія холдынгу „БМК”), „СолТрэйд” (сумесная кампанія з удзелам ААТ „Беларуськалій”), а таксама прадстаўніцтва ААТ „Авіякампанія „Белавія”.

У мэтах стымулявання беларуска-аўстрыйскіх эканамічных кантактаў створаны і паспяхова функцыянуе шэраг інстытуцыйных механізмаў падтрымкі эканамічных адносін, галоўныя з якіх — Беларуска-Аўстрыйская міжурадавая камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і Беларуска-Аўстрыйскі дзелавы савет.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці