:

Абавязковае медыцынскае страхаванне замежных грамадзян

З 1 ліпеня 2014 года змяняюцца парадак і ўмовы абавязковага медыцынскага страхавання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь і часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.

Пры падачы дакументаў на афармленне візы неабходна прадаставіць поліс абавязковага медыцынскага страхавання прадпрыемстваў «Белдзяржстрах» або «Белэксімгарант» альбо поліс медыцынскага страхавання, страхавую картку або іншы дакумент, які пацвярджае наяўнасць дагавора медыцынскага страхавання, заключанага з замежнай страхавой арганізацыяй .

Дагавор медыцынскага страхавання з замежнай страхавой арганізацыяй або які пацвярджае яго дакумент можа быць прадстаўлены ў копіі і павінен:

  • ўтрымліваць найменне замежнай страхавой арганізацыі і ўказанне на месца яе знаходжання, тэлефоны замежнай страхавой арганізацыі або міжнароднага Асістанс, а таксама прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) замежнага грамадзяніна;
  • распаўсюджваць сваю дзейнасць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;
  • дзейнічаць на працягу перыяду часовага знаходжання або часовага пражывання замежнага грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь;
  • прадугледжваць страхавую суму не ніжэй за 10 000 еўра.

Замежныя грамадзяне, якім дазволены бязвізавы ўезд у Рэспубліку Беларусь і якія абавязаны мець дагавор медыцынскага страхавання, прад'яўляюць страхавы поліс ці страхавую картку, якія адпавядаюць вышэйпералічаным умовам, супрацоўніку органаў памежнай службы пры ўездзе ў краіну.

Рэгістрацыя і падаўжэнне тэрміну рэгістрацыі замежных грамадзян органамі ўнутраных спраў, выдача ім дазволаў на часовае пражыванне ажыццяўляюцца на тэрмін, які не перавышае тэрміну страхавання.

Замежныя грамадзяне падчас паездкі ў Рэспубліку Беларусь павінны мець пры сабе страхавы поліс, дагавор медыцынскага страхавання, заключаны з замежнай страхавой арганізацыяй, якія адпавядаюць вышэйпералічаным умовам, або дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць дагавора медыцынскага страхавання, заключанага з замежнай страхавой арганізацыяй, у арыгінале.

Не падлягаюць абавязковаму медыцынскаму страхаванню:

  • кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў замежных дзяржаў, кiраўнiкi i члены парламенцкiх, урадавых і іншых афіцыйных дэлегацый, тэхнiчны персанал гэтых дэлегацый;
  • кіраўніка і супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, прадстаўніцтваў, органаў міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў, а таксама члены іх сем'яў;
  • супрацоўнікі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і яе спецыяльных устаноў, дакументаваныя праязнымі дакументамі ААН;
  • члены экіпажаў паветраных суднаў мiжнародных авiялiнiй, брыгад цягнікоў міжнародных зносін;
  • члены экіпажаў замежных ваенных самалётаў, вайскоўцы замежных дзяржаў, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь для ўдзелу ў сумесных ваенных вучэннях;
  • асобы, якiя займаюць Рэспубліцы Беларусь у мэтах ажыццяўлення памежнай прадстаўнічай дзейнасці;
  • грамадзяне дзяржаў, з якімі дзейнічаюць міжнародныя дамовы, якія рэгулююць пытанні аказання бясплатнай хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі;
  • замежныя грамадзяне, якія хадайнічаюць аб прадастаўленні ім статусу бежанца або дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь;
  • замежныя грамадзяне, якія едуць праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь транзітам на цягніках міжнародных зносін, паветраных грамадзянскіх судах міжнародных авіяліній;
  • асобныя іншыя катэгорыі замежных грамадзян.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці