Віза з дзелавой мэтай паездкі (удзел у культурных / спартыўных мерапрыкмствах)
Для атрымання візы на ўезд у Рэспубліку Беларусь з дзелавой мэтай візіту, а таксама для ўдзелу ў спартыўных або культурных мерапрыемствах, заяўнік прадстаўляе ў консульскі аддзел пасольства:
- запоўненую і падпісаную візавую анкету з улепленай фатаграфіяй (фатаграфія павінна адказваць вызначэнням, названым у міжнародным стандарце ІСО / МЭК 19794-5: памер 35х45 мм, анфас, на роўным светлым фоне, выразнасць высокай якасці, без складак і чарнілаў, 70 — 80 адсоткаў вертыкальнага памеру здымка павінен займаць твар, даўнасць здымка — не больш за 6 месяцаў, прыклады фатаграфій);
- пашпарт (павінен мець не менш як дзве чыстыя старонкі, прызначаныя для віз, і тэрмін дзеяння пашпарта не павінен заканчвацца менш чым за 90 дзён пасля заканчэння тэрміну дзеяння візы, якая запытваецца);
- поліс медыцынскага страхавання (тэрміны і колькасць дзён, названыя ў полісе, павінны адпавядаць тэрміну і колькасці дзён знаходжання запытваемага візы).
Візы тэрмінам дзеяння да 30 дзён могуць выдавацца без запрашэння, на падставе названай у анкеце інфармацыі аб прымаючай арганізацыі (назва, адрас, нумар тэлефона) і адрасе пражывання ў Рэспубліцы Беларусь.
Для афармлення кароткатэрміновай візы тэрмінам дзеяння да 90 дзён (тры месяцы) неабходна прадставіць:
- арыгінал або копію хадайніцтва юрыдычнай асобы у Рэспубліцы Беларусь альбо прадстаўніцтва іншаземнага прадпрыемства ў Рэспубліцы Беларусь, аформленага на фірменным бланку.
Такія візы па колькасці ўездаў могуць быць аднаразовай, двухразовай або шматразовымі.
Для афармлення доўгатэрміновай шматразовай візы тэрмінам дзеяння да 1 года неабходна прадставіць:
- арыгінал хадайніцтва юрыдычнай асобы аб выдачы доўгатэрміновай візы;
- пры неабходнасці, па рашэнні консульскай службовай асобы, – іншыя дакументы, якія пацвярджаюць інфармацыю, выкладзеную ў хадайніцтве.
Доўгатэрміновая ўязная віза можа афармляцца на падставе хадайніцтва прадстаўніцтва замежнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь заснавальнікам, кіраўнікам і супрацоўнікам замежнай арганізацыі, якая адкрыла дадзенае прадстаўніцтва, у мэтах ажыццяўлення дзейнасці, непасрэдна звязанай з работай прадстаўніцтва.
Для рэгістрацыі (звыш 10 рабочых дзён), падаўжэння тэрміну знаходжання, а гэтак жа пры страце міграцыйнай карты неабходна звяртацца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы знаходжання замежнага грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь.