Cтаўкі консульскіх збораў
З 1 ліпеня 2020 года ўстаноўлены наступныя стаўкі консульскіх збораў за выдачу візы:
- грамадзяне ЕС за выключэннем грамадзян Даніі, Ірландыі, Вялікабрытаніі — 35 еўра;
- іншыя грамадзяне — 60 еўра.
Пры разглядзе хадайніцтваў аб выдачы віз Рэспублікі Беларусь у тэрміновым парадку косульскі збор павялічваецца ў 2 разы.
Дзецям да 14 гадоў візы афармляюцца бясплатна.
Вызваленыя ад выплаты консульскага збору за афармленне візы вызваляюцца наступныя катэгорыі грамадзян ЕС (за выключэннем грамадзян Даніі, Ірландыі, Вялікабрытаніі) пры прадастаўленні адпаведных дакументаў:
- члены нацыянальных і рэгіянальных урадаў і парламентаў, кансцітуцыянальных і вярхоўных судоў;
- ўдзельнікі навуковай / адукацыйнай / культурнай / творчай дзейнасці ў тым ліку універсітэцкіх і іншых праграмах абмену;
- блізкія сваякі: муж, жонка, дзеці, бацькі, асобы, якія выконваюць бацькоўскія абавязкі, дзядулі, бабулі, унукі, унучкі грамадзян Беларусі, якія пражываюць у Беларусі або грамадзян ЕС, якія пражываюць у Беларусі;
- школьнікі / студэнты / аспіранты і суправаджаючыя іх выкладчыкі, для паездкі на вучобу або стажыроўку;
- удзельнікі афіцыйных праграм абмену, арганізаваных гарадамі-пабрацімамі або іншымі муніцыпальнымі ўтварэннямі;
- прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія накіроўваюцца з мэтай навучальных трэнінгаў / семінараў / канферэнцый;
- удзельнікі афіцыйных праграм трансгранічнага супрацоўніцтва ЕС паміж Беларуссю і ЕС;
- інваліды і, у выпадку неабходнасці, асобы, якія іх суправаджаюць;
- грамадзяне, у выпадку паездкі ў гуманітарных мэтах, уключаючы паездкі на тэрміновае медыцынскае лячэнне разам з суправаджаючымі асобамі, паездкі на пахаванне блізкага сваяка, паездкі з мэтай наведвання цяжка хворага блізкага сваяка.