:

Парадак пастаноукі на консульскі ўлік і зняцця з уліку

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і уезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь” грамадзяне, якія атрымалі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь (напрыклад ў Аўстрыі), абавязаны стаць у Пасольстве Беларусі ў Аустрыі на консульскі ўлік грамадзян, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь.

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь — гэта пашпарт серыі «РР». Ён выдаецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь органамі ўнутраных спраў або Пасольствам пасля афармлення дазволу на пастаяннае жыхарства за мяжой.

Грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Аўстрыі і якія жадаюць вярнуцца на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліку Беларусь абавязаны зняцца з консульскага ўліку ў Пасольстве.

Грамадзяне, якія часова знаходзяцца ў Аўстрыі, маюць права звярнуцца да Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі з заявай аб пастаноўцы на консульскі ўлік грамадзян, якія часова знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.

На часовы консульскі ўлік на тэрмін не больш за 2 гадоў прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць дазвол на пражыванне афіцыйных органаў краіны знаходжання і часова выехалі з Рэспублiкi Беларусь, напрыклад, для працы за мяжой па кантракце, у тым ліку ў міжнародных арганізацыях, для навучання, праходжання практыкі або стажыроўкі ў навучальных установах і арганізацыях, для працяглага лячэння, а таксама якія маюць часовы дазвол на жыхарства ў Аўстрыі.

Для пастаноўкі на пастаянны консульскі ўлік прадстаўляюцца:

  • заява (узор запаўнення);
  • пашпарт заяўніка (серыі PP);
  • адна каляровая фатаграфія заяўніка, якія адпавядае яго ўзросту, памерам 35х45 мм;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам Аўстрыі, які пацвярджае права на пражыванне грамадзяніна на тэрыторыі Аўстрыі (Aufenthaltstitel, даведка аб прапісцы).

Для пастаноўкі на часовы консульскі ўлік прадстаўляюцца:

  • заява (узор запаўнення)
  • пашпарт заяўніка;
  • адна каляровая фатаграфіі заяўніка, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 35х45 мм;
  • дакумент, які пацвярджае права заяўніка на часовае знаходжанне ў Аўстрыі (часовы від на жыхарства, доўгатэрміновая віза і г.д.);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права на пражыванне грамадзяніна на тэрыторыі гэтай замежнай дзяржавы (даведка аб прапісцы).

Для зняцця з консульскага ўліку прадстаўляюцца:

  • заява;
  • пашпарт заяўніка.

У выпадку пастаноўкі на пастаянны альбо часовы консульскі ўлік, а таксама зняцця з консульскага ўлiку асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, дакументы прадастаўляе законны прадстаўнік (у тым ліку бацька ці маці) непаўналетняга. Пры гэтым дадаткова прадстаўляецца пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга.

За пастаноўку на пастаянны консульскі ўлік спагнаецца консульскі збор у памеры 10 еўра (дзеці да 14 гадоў — бяслатна).

Пастаноўка на часовы консульскі ўлік робіцца бясплатна.

Зняцце з консульскага ўліку, як дарослых, так і дзяцей робіцца бясплатна.

Тэрмін пастаноўкі на консульскі ўлік: у дзень падачы заявы — пры асабістым звароце і на працягу 10 дзён пасля падачы заявы — пры накіраванні дакументаў поштай.

Банкаўскія рэквізіты

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці