Беларусь — Аўстрыя
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Аўстрыйскай Рэспублікай устаноўлены 5 лютага 1992 г.
У 1993 годзе адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь у Вене. У 2013 годзе ў Мінску прыступіла да працы аддзяленне Пасольства Аўстрыі. У 2016 годзе яно было пераўтворана ў паўнавартаснае пасольства.
За мінулыя гады Беларусь і Аўстрыя стварылі неабходную для развіцця супрацоўніцтва дагаворна-прававую базу, якая ўключае 15 пагадненняў.
За 30 гадоў двухбаковых адносін Беларусі і Аўстрыі адбыліся сустрэчы і перагаворы паміж афіцыйнымі прадстаўнікамі дзвюх краін.
28-29 чэрвеня 2018 г. федэральны прэзідэнт Аўстрыйскай Рэспублікі Аляксандр Ван дэр Бэлен наведаў Рэспубліку Беларусь. У ходзе візіту А.Ван дэр Бэлен правёў перамовы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнка. Прэзідэнты Аўстрыі і Беларусі, а таксама Федэральны прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмайер узялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця другой чаргі будаўніцтва мемарыяльнага комплексу на месцы былога лагера смерці «Малы Трасцянец». А. Ван дэр Бэлен стаў першым у гісторыі кіраўніком Аўстрыі, які наведаў Беларусь.
15 студзеня 2019 г. у цырымоніі адкрыцця новага офіса Пасольства Аўстрыі ў Мінску ўзяла ўдзел Федэральны міністр па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль. У ходзе візіту адбыліся перамовы аўстрыйскай міністра з яе беларускім калегам Уладзімірам Макеем.
29 сакавіка 2019 г. Федэральны канцлер Аўстрыі Себасціан Курц разам з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ўрачыста адкрылі манумент «Масіў імёнаў» у мемарыяльным комплексе «Малы Трасцянец». Стварэнне помніка, прысвечанага памяці аўстрыйскіх яўрэяў, знішчаных нацыстамі ў Трасцянцы, стала яскравым прыкладам паспяховага ўзаемадзеяння Беларусі і Аўстрыі па ўшанаванню памяці ахвяраў вайны і злачынстваў нацыстаў. У рамках візіту кіраўніка аўстрыйскага ўрада ў Мінск адбыліся яго сустрэчы з Прэзідэнтам і Прэм'ер-міністрам Беларусі.
12 лістапада 2019 г. адбыўся першы ў гісторыі беларуска-аўстрыйскіх адносін афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскую Рэспубліку. А.Р. Лукашэнка правёў перамовы са сваім аўстрыйскім калегам А.Ван дэр Бэленам і Старшынёй Нацыянальнага савета (парламента) Аўстрыі Вольфгангам Собаткай. Прэзідэнт Беларусі сустрэўся таксама са Старшынёй Аўстрыйскай народнай партыі С.Курцем і прыняў удзел у працы беларуска-аўстрыйскага эканамічнага форуму.
У развіцці двухбаковага супрацоўніцтва актыўна ўдзельнічаюць рэгіёны і гарады Беларусі і Аўстрыі.
Важны ўнёсак у развіццё кантактаў паміж людзьмі ўносяць грамадскія арганізацыі. З 2006 года ў Аўстрыі дзейнічае грамадская арганізацыя «Аўстрыйска-Беларускае таварыства» (http://www.oewg.org/), якая з'яўляецца членам Аўстрыйскага аб'яднання таварыстваў дружбы з замежнымі краінамі. У структуру Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі ўваходзіць таварыства дружбы «Беларусь-Аўстрыя».
Адмысловае месца ў двухбаковых адносінах займае гандлёвае, эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Дзейнічае Беларуска-Аўстрыйская камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Дзелавыя сувязі паміж дзвюма краінамі ўвесь час пашыраюцца, у т.л. і дзякуючы рабоце бакоў па лініі Беларуска-Аўстрыйскага дзелавога савета. На працягу многіх гадоў Аўстрыя стабільна ўваходзіць у пяцёрку буйнейшых інвестараў у эканоміку Беларусі і з'яўляецца важнай крыніцай набыцця сучаснага абсталявання і тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца пры мадэрнізацыі беларускіх экспартаарыентаваных прадпрыемстваў.
Развіццё двухбаковых навукова-тэхнічных і адукацыйных сувязяў ажыццяўляецца як на федэральным узроўні, так і на ўзроўні рэгіёнаў (земляў) і асобных навуковых і адукацыйных устаноў Беларусі і Аўстрыі.
У рамках кантактаў паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Аўстрыйскай акадэміяй навук падпісана пагадненіе аб навуковым супрацоўніцтве.
Міжвузаўскае ўзаемадзеянне ажыццяўляюць Беларускі дзяржаўны універсітэт з Універсітэтам г.Клагенфурта, Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя. М.Танка з Вышэйшай педагагічнай школай Верхняй Аўстрыі, Палескі дзяржаўны універсітэт з Універсітэтам г.Кремса, Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт з Інстытутам механікі матэрыялаў і структур Венскага тэхнічнага універсітэта. Асноўные напрамкі супрацоўніцтва – абмен досведам у адукацыйнай сферы, развіццё студэнцкага і навукова-тэхнічнага абмену.
Пастаянна пашыраюцца кантакты і паміж беларускімі і аўстрыйскімі агульнаадукацыйнымі навучальнымі ўстановамі.
Важны элемент беларуска-аўстрыйскіх адносін – гуманітарнае супрацоўніцтва. Дабрачынныя ініцыятывы Аўстрыі узаемадзейнічаюць з беларускімі партнёрамі ў мэтах мінімізацыі ў Беларусі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Дзякуючы намаганням аўстрыйскіх грамадзян дзеці з пацярпелых рэгіёнаў Беларусі маюць магчымасць праводзіць летнія канікулы ў Аўстрыі, умацоўваючы сваё здароўе. У Рэспубліцы Беларусь высока цэняць намаганні аўстрыйскіх партнёраў па развіцці двухбаковага чарнобыльскага супрацоўніцтва. 4 мая 2006 г. кіраўніца аўстрыйскай ініцыятывы «Дапамога дзецям з Беларусі» Марыя Хетцэр была ўзнагароджана ордэнам Францыска Скарыны.
Развіваюцца беларуска-аўстрыйскія культурныя сувязі. Падтрымліваюцца кантакты паміж вядучымі ўстановамі культуры дзвюх краін, уключаючы нацыянальныя бібліятэкі Беларусі і Аўстрыі, музеі, а таксама профільныя навучальныя ўстановы.
Устойлівы характар маюць кантакты дзеячаў выяўленчага мастацтва дзвюх краін. Аўстрыйскія і беларускія жывапісцы рэгулярна ўдзельнічаюць у сумесных выставачных праектах.
Беларускія музычныя калектывы — частыя госці на пляцоўках Вены і іншых гарадоў Аўстрыі. Папулярнасцю карыстаецца ў Аўстрыі харавое мастацтва Беларусі.
Штогод зімой на прэстыжных сцэнічных пляцоўках Вены і Зальцбурга з нязменным поспехам праходзяць гастролі балетнай трупы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Каранцінныя абмежаванні, а таксама негатыўныя тэндэнцыі ў беларуска-еўрапейскім дыялогу аказваюць стрымальны ўплыў на ўзаемадзеянне Беларусі і Аўстрыі.