:

Аб 65-й сесіі генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ

20.09.2021 г.

C 20 па 24 верасня 2021 г. у міжнародным цэнтры ў Вене (Аўстрыя) праходзіць 65-я сесія Генеральнай канферэнцыі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ).

Беларускую дэлегацыю на галоўным штогадовым мерапрыемстве агенцтва ўзначальвае Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч.

У сваім выступе на пленарным пасяджэнні канферэнцыі беларускі міністр высока ацаніў намаганні МАГАТЭ па прасоўванні выкарыстання ядзерных тэхналогій у мэтах ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краін свету і падтрымку, якая аказваецца агенцтвам на гэтым накірунку, інфармаваў аб ходзе будаўніцтва Беларускай АЭС і ўводзе у прамысловую эксплуатацыю яе першага энергаблока.

У першы дзень сесіі адбылася сустрэча Міністра энергетыкі Беларусі з генеральным дырэктарам МАГАТЭ Рафаэлям Гросі. Падчас сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва паміж агенцтвам і Беларуссю ў кантэксце ажыццяўлення нацыянальнай ядзерна-энергетычнай праграмы, намецілі напрамкі далейшага ўзаемадзеяння, у тым ліку тэхнічнай і экспертнай падтрымкі, абмену перадавым вопытам.

Сёлета ў міжнародным цэнтры ў Вене аднавіла сваю працу выстава, якая традыцыйна праходзіць «на палях» генеральнай канферэнцыі. Як і ў папярэднія гады Беларуская АЭС прадстаўлена на ёй сваім стэндам. Ён знаёміць удзельнікаў канферэнцыі і наведвальнікаў штаб-кватэры МАГАТЭ з ходам будаўніцтва Беларускай АЭС і развіцця нацыянальнай ядзерна-энергетычнай інфраструктуры. На цырымоніі адкрыцця стэнду В. Каранкевіч асабліва падкрэсліў адкрыты і адказны падыход да рэалізацыі гэтага праекта, абсалютны прыярытэт для Беларусі пытанняў ядзернай і фізічнай ядзернай бяспекі.

Акрамя ўдзелу ў афіцыйных і паралельных мерапрыемствах сесіі праграма працы беларускай дэлегацыі на генеральнай канферэнцыі прадугледжвае сустрэчы з кіраўніцтвам сакратарыята МАГАТЭ і яго структурных падраздзяленняў, а таксама сустрэчы з дэлегацыямі іншых дзяржаў-сябраў агенцтва.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці