:

Аб выступах намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка на сесіі генеральнай канферэнцыі ЮНІДА

30.11.2021 г.

30 лістапада 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік у якасці кіраўніка беларускай дэлегацыі выступіў у ходзе пленарных пасяджэнняў 19-й сесіі Генеральнай канферэнцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА), якая праходзіць у гэтыя дні ў Венскім міжнародным цэнтры.

У сваім выступе на канферэнцыі С.Алейнік падкрэсліў важнасць эфектыўнай дзейнасці арганізацыі і намаганняў па ўстойлівым і ўсёахопным прамысловым развіцці краін свету, уключаючы садзейнічанне больш хуткаму аднаўленню прамысловасці пасля пандэміі на больш экалагічнай і тэхналагічнай аснове.

Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі асабліва вітаў намаганні арганізацыі ў сферы эканомікі замкнёнага цыкла, экалогіі і энергетыкі, выкарыстанне цыфравізацыі для паскоранага пераходу да больш эфектыўных мадэлей прамысловай вытворчасці, а таксама імкненне да максімальна поўнага ўліку інтарэсаў і патрэб розных катэгорый дзяржаў-сябраў, асабліва краін з сярэднім узроўнем даходу.

Кіраўнік дэлегацыі павіншаваў Герда Мюлера з прызначэннем на пасаду кіраўніка ЮНІДА і запэўніў у гатоўнасці Беларусі прадоўжыць актыўнае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва па ўсіх кірунках працы арганізацыі.

Акрамя гэтага, С.Алейнік правёў таксама сустрэчу з новым генеральным дырэктарам ЮНІДА, падчас якой абмеркаваў бягучыя і перспектыўныя праекты тэхнічнага супрацоўніцтва ЮНІДА ў Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці