Аб 68-й сесіі генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ
16.09.2024 г.У мерапрыемстве бярэ ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з Пастаянным прадстаўніком Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэем Дапкюнасам. У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Беларускай АЭС.
Праграма працы беларускай дэлегацыі прадугледжвае ўдзел у афіцыйных і шматлікіх паралельных мерапрыемствах сесіі, у тым ліку выступленне А. Дапкюнаса падчас агульнай дыскусіі, сустрэчы з кіраўніцтвам сакратарыята МАГАТЭ і яго дэпартаментаў, а таксама дэлегацыямі іншых дзяржаў-членаў агенцтва.
На выставе, якая традыцыйна праходзіць у рамках генеральнай канферэнцыі, працуе стэнд Беларускай атамнай электрастанцыі, які знаёміць з ходам будаўніцтва АЭС і стварэння нацыянальнай ядзернай энергетычнай інфраструктуры.