:

Аб удзеле дэлегацыі Беларусі ў агляднай нарадзе Канвенцыі аб ядзернай бяспецы

20.03.2023 г.

З 20 па 31 сакавіка 2023 г. у міжнародным цэнтры ў Вене (Аўстрыя) праходзіць сумеснае восьмае і дзевятае пасяджэнне дагаворных бакоў па разглядзе выканання Канвенцыі аб ядзернай бяспецы.

Канвенцыя была заключана пад эгідай МАГАТЭ ў 1994 годзе. Яе бакамі з’яўляюцца 90 дзяржаў і Еўраатам. Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам гэтага міжнароднага дагавора з 1998 года і ўдзельнічае ва ўсіх аглядных нарадах. Такія нарады праводзяцца раз у тры гады, каб разгледзець нацыянальныя справаздачы аб выкананні ўзятых міжнародных абавязацельстваў і садзейнічаць умацаванню ядзернай бяспецы ў свеце шляхам канструктыўных абменаў меркаваннямі. У 2020 годзе аглядная нарада не праводзілася з-за пандэміі каранавіруса, таму сёлетняе сумеснае пасяджэнне ахоплівае два аглядныя перыяды.

Беларускую дэлегацыю на нарадзе ўзначальвае кіраўнік дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Вольга Лугаўская. У склад дэлегацыі Беларусі таксама ўваходзяць прадстаўнікі міністэрстваў энергетыкі, аховы здароўя, замежных спраў, Нацыянальнай акадэміі навук і Беларускай АЭС.

Праграма працы дэлегацыі ўключае ўдзел у пленарных пасяджэннях і абмеркаванне ў рамках краінавах групаў прадстаўленых удзельнікамі канвенцыі нацыянальных справаздачаў. Прадстаўленне і разгляд нацыянальнага дакладу Беларусі адбудзецца 21 сакавіка. Вопыт Беларусі, якая пачала эксплуатацыю сваёй першай атамнай электрастанцыі, традыцыйна прыцягвае ўвагу шырокага кола ўдзельнікаў мерапрыемства.

Тэкст нацыянальнага дакладу Беларусі аб выкананні абавязацельстваў па Канвенцыі аб ядзернай бяспецы (на англійскай і рускай мовах) размешчаны ў адкрытым доступе на сайце дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспекі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці