:

Дыпламаты з Беларусі і Расіі ўшанавалі ў Аўстрыі памяць вязня нацысцкага канцлагера – Міхаіла Гарбаценкі

24.07.2026 г.

Лёс, пра які сям'я не ведала больш за 80 гадоў.

Міхаіл Гарбаценка з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў прымусова вывезены нямецкімі акупантамі ў Германію. Пасля гэтага сям'я страціла з ім сувязь, а яго далейшы лёс на працягу многіх дзесяцігоддзяў заставаўся невядомым.

Толькі ў 2016 годзе дзякуючы супрацоўніцтву з Міжнароднай службай вышуку Германіі былі атрыманы першыя фрагментарныя звесткі аб лёсе Міхаіла Гарбаценкі.

У 2026 годзе даследчыцкі цэнтр “Памяць” у Вене прадставіў поўныя архіўныя матэрыялы, якія дазволілі канчаткова аднавіць гісторыю яго жыцця, зняволення і гібелі ў  канцлагеры “Мельк” аўстрыйскай сістэмы канцлагераў “Маўтхаўзен”.

Пры садзейнічанні пасольства Беларусі ў Аўстрыі была арганізавана паездка пляменніка савецкага воіна – Васіля Пятровіча Гарбаценкі, генерал-маёра пагранічных войскаў Беларусі ў адстаўцы, – у Аўстрыю для наведвання месца гібелі яго дзядзькі.

На вечарыне памяці, арганізаванай Расійскім домам навукі і культуры
ў Вене, Васіль Пятровіч прадставіў гісторыю сваёй сем’і, шлях пошуку свайго дзядзькі і аднаўлення яго лёсу праз больш чым восем дзесяцігоддзяў пасля заканчэння вайны. Кіраўнік даследчыцкага цэнтра “Памяць” Юлія Эггер падрабязна паведаміла пра месца знаходжання астанкаў ахвяры нацыскага рэжыму.

Даведка. Канцэнтрацыйны лагер “Мельк” быў створаны 20 красавіка 1944 года як знешні лагер аўстрыйскай сістэмы канцлагераў “Маўтхаўзен”. У васямнадцацці жылых бараках утрымлівалася больш за дзесяць тысяч чалавек ва ўмовах крайняй перанаселенасці. Штодня вязняў гналі праз увесь горад на прымусовыя работы. У рамках сакрэтнага праекта пад кодавай назвай «Кварц» вязні былі прымушаны будаваць сістэму падземных тунэляў бліз горада Мельк, а таксама абсталёўваць лагер на тэрыторыі казармаў.

За час існавання лагера праз Мельк прайшло больш за 14 тысяч вязняў. Каля траціны з іх, паводле нацысцкай класіфікацыі, былі габрэямі. Найбольш шматлікімі нацыянальнымі групамі былі вязні з Польшчы, Венгрыі, Савецкага Саюза, Францыі, Германіі, Італіі, Грэцыі і Югаславіі.

Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што такія мемарыяльныя мерапрыемствы спрыяюць захаванню гістарычнай памяці пра трагедыю Другой сусветнай вайны і яе перадачы новым пакаленням. Асобую ўвагу ўдзельнікі надалі значэнню міжнароднага супрацоўніцтва ў захаванні гістарычнай памяці, увекавечання памяці ахвяр нацызму і падтрымкі сем'яў, якія працягваюць шукаць звесткі пра сваіх родных.

Даведка. Васіль Пятровіч Гарбаценка – генерал-маёр у адстаўцы, удзельнік вайны ў Афганістане. Прайшоў службу ў пагранічных войсках СССР і Беларусі на розных камандных пасадах. Апошняя займаемая пасада – намеснік камандуючага пагранічнымі войскамі Рэспублікі Беларусь.

У 2006-2010 гадах быў афіцыйным прадстаўніком Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі ў Расіі і саветнікам пасольства Беларусі ў Расіі. У 2013-2017 гадах узначальваў аддзяленне пасольства Беларусі ў Калінінградзе. У 2026 годзе ўзнагароджаны памятным медалём «100 гадоў дыпламатычнай службе Рэспублікі Беларусь».

Цяпер займае пасаду намесніка генеральнага дырэктара фармацэўтычнай кампаніі «Фармлэнд».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці