:

Аб удзеле Беларусі ў 66-й сесіі Камітэта ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах

06.06.2023 г.

У Вене 31 траўня – 9 чэрвеня г.г. беларуская дэлегацыя бярэ ўдзел у 66-й сесіі Камітэта ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах.

У склад дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене. У працы Камітэта ўдзельнічае больш за 100 дэлегацый дзяржаў-членаў ААН, міжурадавых і няўрадавых арганізацый.

5 і 6 чэрвеня гг. адбыліся выступленні беларускай дэлегацыі ў рамках агульнага абмену думкамі і па пытанні парадку дня “Космас і ўстойлівае развіцце”.

 

Удзельнікі сесіі праінфармаваны аб даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы ў Беларусі, аб эксплуатацыі Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і перспектывах іх развіцця, уключна са стварэннем расійска-беларускага касмічнага апарата высокадэтальнай здымкі і запускам другога беларускага адукацыйнага нанаспадарожніка  “BSUSat-2”, запланаваным на чэрвень г.г.

Прадстаўлена інфармацыя аб ходзе рэалізацыі сумеснага беларуска-расійскага праекта па касмічным палёце беларускага грамадзяніна на расійскі сегмент Міжнароднай касмічнай станцыі з навукова-даследчымі мэтамі.

У выступленнях адзначана дзейнасць Камітэта як прыклад паспяховага ўзаемадзеяння дзяржаў у ААН для пошуку калектыўных рашэнняў і важнасць захавання космасу ў якасці мірнага асяроддзя.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці