:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С. Алейніка з намеснікам генеральнага дырэктара МАГАТЭ Хуа Лю

30.11.2021 г.

30 лістапада 2021 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з намеснікам генеральнага дырэктара, дырэктарам дэпартамента тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ Хуа Лю.

У ходзе сустрэчы суразмоўцы сышліся ў меркаванні, што праграма тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ з’яўляецца дзейсным механізмам распаўсюджвання перадавога вопыту, тэхнічнай і экспертнай падтрымкі, іншага садзейнічання дзяржавам у мірным выкарыстанні ядзерных тэхналогій. С.Алейнік і Хуа Лю з задавальненнем канстатавалі, што Беларусь з’яўляецца актыўным удзельнікам гэтай праграмы. Намеснік Міністра, у прыватнасці, падзякаваў МАГАТЭ за падтрымку ва ўмацаванні патэнцыялу медыцынскіх устаноў краіны ў рэагаванні на пандэмію і ў барацьбе з анкалагічнымі захворваннямі.

Хуа Лю запэўніў, што МАГАТЭ працягне аказваць падтрымку Беларусі ва ўмацаванні рэжыму ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, у тым ліку ў кантэксце завяршэння будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю Беларускай атамнай электрастанцыі.

Была таксама дасягнута дамоўленасць аб падпісанні ў бліжэйшы час рамкавай праграмы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і МАГАТЭ на 2022 –2027 гады.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці