:

Беларускія дыпламаты ўшанавалі памяць савецкіх воінаў-вызваліцеляў у гадавіну вызвалення Вены ад нацыстаў

13.04.2026 г.

Пасольства Беларусі ў Аўстрыі 13 красавіка разам з дыпламатамі краінаў СНД узяло ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў да мемарыяла савецкім воінам-вызваліцелям на Шварцэнбергплац – адной з цэнтральных плошчаў Вены.

У ходзе Венскай наступальнай аперацыі вайсковыя часткі Чырвонай Арміі пад камандаваннем маршала Ф. Талбухіна 13 красавіка 1945 года завяршылі паспяховы штурм і поўнасцю вызвалілі Вену ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Перад штурмам чырвонаармейцам было прадпісана не выкарыстоўваць цяжкую артылерыю, каб захаваць архітэктурныя помнікі Вены і пазбегнуць ахвяраў сярод мірных жыхароў горада.

Сталіца Аўстрыі была ачышчана ад ворага за восем дзён. Гэтая важная стратэгічная перамога наблізіла завяршэнне Вялікай Айчыннай вайны.

Традыцыйная цырымонія на Шварцэнбергплац стала часткай сумеснай праграмы мемарыяльных мерапраемстваў дыпламатычных місій краінаў СНД у Аўстрыі, прысвечаных ушанаванню памяці аб подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці