Намеснік Міністра І. Сакрэта сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром МЗС Славакіі М. Эштакам
18.06.2026 г.18 чэрвеня 2026 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Сакрэта правёў у Браціславе сустрэчу па запрашэнні славацкага боку з Дзяржаўным сакратаром (Першым намеснікам Міністра) Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Славацкай Рэспублікі Марэкам Эштакам.
У дружалюбнай атмасферы бакі разгледзелі пытанні ўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама неабходнасць актывізацыі эканамічнага ўзаемадзеяння. Былі адзначаны ўзаемныя намаганні па забеспячэнні паўнавартаснай дыпламатычнай прысутнасці ў сталіцах.
Абмеркаваны пытанні рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, уключаючы магчымыя меры па аднаўленні даверу для ўрэгулявання сітуацыі ў рэгіёне.