:

Беларускія дыпламаты ўшанавалі памяць вязняў і ахвяр сістэмы нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў “Маутхаўзэн”

08.05.2026 г.

Дыпламаты беларускага пасольства разам з расійскімі дыпламатамі ў Аўстрыі ўшанавалі памяць вязняў і ахвяр сістэмы нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў “Маўтхаўзэн”.

Канцэнтрацыйны лагер «Маўтхаўзэн» быў створаны летам 1938 года. Пазней «Маўтхаўзэн» ператварыўся ў сістэму лагераў смерці, у якую ўваходзілі каля 50 філіялаў. Вязняў выкарыстоўвалі на працах у каменяломнях, будаўніцтве падземных цэхаў нацысцкіх ваенных заводаў для абароны вытворчасці ад паветраных налётаў. Больш за 120 тысяч чалавек былі пакараныя смерцю, памерлі ад непасільнай працы, катаванняў, голаду і хваробаў. Канцэнтрацыйны лагер «Маўтхаўзэн» быў вызвалены 5 мая 1945 года, а вясной 1949 года – адкрыты мемарыяльны комплекс «Маўтхаўзэн».

Наибольш трагічным месцам у канцлагеры з’яўляецца Апэльплац (Appellplatz) – цэнтральная плошча для пераклічкі зняволеных. Гэтае месца было сімвалам жорсткага рэжыму, кантролю і штодзённых прыніжэнняў.

Штодня, раніцай і ўвечары, зняволеныя былі абавязаныя стаяць на пляцы па некалькі гадзін для праверкі колькасці (апэлю), часта незалежна ад надвор’я. Апэльплац выкарыстоўваўся не толькі для пераклічкі, але і для публічных пакаранняў, бічаванняў, а таксама для абвяшчэння смяротных прысудаў.

Беларускія дыпламаты таксама ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі ў памяць аб грамадзянах Беларусі — ахвярах нацызму, да абеліска вязням з краін былога СССР, да цэнтральнага помніка ахвярам Маўтхаўзэна, да помніка генералу Дз. Карбышаву, да помнікаў і мемарыяльных дошкаў у памяць аб ахвярах канцлагера з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Ізраіля, Казахстана, Кыргызстана, Кітая, Польшчы, Славакіі, Украіны.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці