Аб выступленні на 69-й сесіі генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ
17.09.2025 г.На 69-й сесіі генеральнай канферэнцыі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) 17 верасня кіраўнік беларускай дэлегацыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас выступіў падчас агульнай дыскусіі генканферэнцыі.
У выступленні А. Дапкюнас прыцягнуў увагу да важнай ролі МАГАТЭ як ключавога міжнароднага механізма для пашырэння доступу краін да мірнага атама. Быў зроблены акцэнт на тым, што аўтарытэт і сіла Агенцтва — у непалітызаваным характары яго мандата і строгім яго захаванні.
Кіраўнік беларускай дэлегацыі звярнуў увагу на новыя выклікі бяспекі, якія стаяць перад міжнароднай супольнасцю і выпрабоўваюць на трываласць МАГАТЭ. У прыватнасці, ён выказаў найвышэйшую занепакоенасць Беларусі ў сувязі з ударамі па ядзерных аб’ектах Ірана, што знаходзяцца пад гарантыямі Агенцтва, падкрэсліў, што такія дзеянні, пры адсутнасці належнай міжнароднай рэакцыі, ствараюць небяспечны прэцэдэнт, які можа быць выкарыстаны ў іншых рэгіёнах свету.
Беларускі дыпламат асудзіў любыя ўдары па ядзернай энергетычнай інфраструктуры і заклікаў кіраўніцтва МАГАТЭ ўзважана і прынцыпова рэагаваць на дзеянні, якія ствараюць пагрозу ядзернай бяспецы.
А. Дапкюнас закрануў унутраныя працэдуры Агенцтва, адзначыўшы важнасць павышэння іх эфектыўнасці і выніковасці. Ён прапанаваў аптымізаваць фармат рэзалюцый Генеральнай канферэнцыі, каб яны сталі больш лаканічнымі і прыкладнымі.
А. Дапкюнас таксама паведаміў аб прагрэсе ў рэалізацыі нацыянальнай праграмы ядзернай энергетыкі, звярнуўшы асаблівую ўвагу на прыярытэтнасць для Беларусі пытанняў ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. Быў адзначаны візіт на БелАЭС Генеральнага дырэктара і іншых кіраўнікоў Агенцтва і прадметнае абмеркаванне падчас яго ўсяго спектра пытанняў супрацоўніцтва.
Беларускі дыпламат праінфармаваў аб падпісанні дакумента аб практычных асновах супрацоўніцтва Агенцтва з Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведнікам, назваўшы яго сімвалічным крокам напярэдадні 40-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Поўны тэкст выступу даступны па спасылцы.