Аб удзеле беларускага самадзейнага калектыву ў фальклёрным фестывалі ў Славакіі
26.07.2026 г.У Ліптоўскай Цяплічцы ў Славакіі 25-26 ліпеня праходзіць буйны фальклёрны фестываль «Pod Kráľovou hoľou».
Па запрашэнні арганізатараў фестывалю удзел у мерапрыемстве сёлета бярэ беларускі ансамбль народнай песні “Горліца” Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту пад кіраўніцтвам Святланы Карчэня. Беларускаму самадзейнаму музычнаму калектыву даверана ганаровае права адкрыць фестываль і выступіць першымі.
Ансамбль “Горліца” з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх міжнародных фестываляў і конкурсаў (Расія, Германія, Польшча, Францыя). Яго багаты рэпертуар складаюць беларускія народныя песні, танцы, самабытны фальклёр розных рэгіёнаў Беларусі, аўтарскія творы.
Візіт у Славакію і выступ на фестывалі сталі сумеснай ініцыятывай партнёраў Беларусі ў рэгіёне Спішска-Нова-Вес, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту і пасольства Беларусі. Гэта вынік плённага супрацоўніцтва, што развіваецца паміж дзвюма краінамі ў культурнай галіне і ўжо налічвае шэраг паспяховых сумесных праектаў.
Беларускія дыпламаты наведалі фестываль, правялі сустрэчы з рэгіянальным кіраўніцтвам і падтрымалі творчы калектыў.
З асаблівым захапленнем і ўдзячнасцю публіка сустрэла падарункі ад «Горліцы» – дзве славацкія песні ў выкананні беларускіх музыкаў.


