Аб удзеле дэлегацыі Беларусі ў сесіі Камісіі ААН па наркатычных сродках
16.03.2024 г.У Вене 14 – 22 сакавіка г.г. праходзіць 67-я сесія Камісіі ААН па наркатычных сродках.
Беларусь на сесіі канференцыі прадстаўлена дэлегацыяй на чале з Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене. У склад дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і пастаяннага прадстаўніцтва.
У агульнай дыскусіі на сесіі канферэнцыі 15 сакавіка г.г. выступіў начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі А. Сільвестровіч.
У сваім выступе А. Сільвестровіч прыцягнуў увагу ўдзельнікаў сесіі да працы Беларусі па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў і да неабходнасці няўхільнага выканання палажэнняў антынаркатычных канвенцый ААН. Ён выказаў гатоўнасць Беларусі дзяліцца з іншымі краінамі інфармацыяй і вопытам практычнай дзейнасці і заклікаў да непалітызаванага супрацоўніцтва ў барацьбе з нарказлачыннасцю.
А. Сільвестровіч асудзіў незаконныя аднабаковыя абмежавальныя меры, якія перашкаджаюць супрацоўніцтву, супярэчаць Статуту ААН і міжнародна-прававым абавязацельствам дзяржаў і ставяць пад пагрозу ажыццяўленне праграмы замяшчальнай тэрапіі па рэабілітацыі нарказалежных.
А. Сільвестровіч заклікаў краіны, якия пакуль прымяняюць такія меры, вярнуцца ў прававое рэчышча і, у адпаведнасці з іх міжнародна-прававымі абавязацельствамі, адмовіцца ад прымянення такіх абмежавальных мераў.