:

Аб 19-й сесіі генеральнай канферэнцыі ЮНІДА

29.11.2021 г.

29 лістапада 2021 г. у Венскім міжнародным цэнтры (Аўстрыя) адкрылася 19-я сесія Генеральнай канферэнцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА).

Канферэнцыя праводзіцца раз на два гады і з'яўляецца галоўным органам спецыялізаванай установы ААН па прамысловым развіцці, які вызначае кіруючыя прынцыпы і палітыку арганізацыі.

Сесія разгледзіць даклады генеральнага дырэктара аб рабоце арганізацыі, зацвердзіць шэраг праграмных і бюджэтных дакументаў, уключаючы сярэднетэрміновую праграму дзейнасці ЮНІДА на 2022-2025 гады і бюджэт арганізацыі на бліжэйшыя два гады. Акрамя гэтага, у год свайго 55-годдзя генеральная канферэнцыя ЮНІДА таксама зацвердзіць новага кіраўніка арганізацыі, якім стане прадстаўнік Германіі Герд Мюлер.

Беларускую дэлегацыю на гэтым мерапрыемстве ўзначальвае намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік.

Праграмай удзелу беларускай дэлегацыі прадугледжаны выступы С.Алейніка падчас пленарных пасяджэнняў канферэнцыі, а таксама шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўніцтвам міжнародных арганізацый у Вене.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці