Беларусь арганізавала ў аддзяленні ААН у Вене міжнародны форум «Актуальныя праблемы Міжнароднага крымінальнага супрацоўніцтва і правасуддзя»
22.05.2025 г.У Венскім міжнародным цэнтры (Аўстрыя) 22 мая г.г. прайшоў тэматычны форум «Актуальныя праблемы міжнароднага крымінальнага супрацоўніцтва і правасуддзя». Ініцыятарам форуму стала Беларусь. Ён быў арганізаваны ў партнёрстве з Венесуэлай, Іранам, Нікарагуа і Расіяй.
Тэматычны форум прайшоў на палях 34-й сесіі Камісіі ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі (Вена, 19-23 тращня г.г.). У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных пры Аддзяленні ААН у Вене, кіраўнікі і ўдзельнікі нацыянальных дэлегацый на сесіі Камісіі, прадстаўнікі міжнародных і няўрадавых арганізацый.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас.
З дакладамі ў ходзе дыскусіі выступілі кіраўнікі і прадстаўнікі праваахоўных і юрыдычных ведамстваў і інстытутаў Венесуэлы, Кітая, Расіі, супрацоўнікі Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці.
Удзельнікі тэматычнага брыфінгу ўсебакова разгледзелі праблемы развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў крымінальнай сферы. Яны адзначылі беспрэцэдэнтную палітызацыю двухбаковага і шматбаковага ўзаемадзеяння ў галіне ўзаемнай прававой дапамогі і садзейнічання праваахоўным органам, экстрадыцыі і іншых аспектаў барацьбы з транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю. Выступоўцы звярнулі ўвагу на павелічэнне выпадкаў адмовы ў аказанні дапамогі па крымінальных справах па палітычных меркаваннях, нават калі гаворка ідзе аб звычайных гвалтоўных злачынствах.
Удзельнікі форуму падкрэслілі неабходнасць апярэджання палітызацыі міжнароднага антыкрымінальнага супрацоўніцтва, уключаючы экстрадыцыю і ўзаемную прававую дапамогу і дзейнасці профільных міжнародных арганізацый.
Асаблівую ўвагу ўдзельнікаў форуму прыцягнула выступленне Спецыяльнага дакладчыка ААН па пытанні аб негатыўным уздзеянні аднабаковых прымусовых мер на ажыццяўленне правоў чалавека Алены Доўгань (Беларусь), паколькі аднабаковыя прымусовыя меры з'яўляюцца адной з асноўных перашкод для эфектыўнага міжнароднага супрацоўніцтва ў крымінальных справах і ў барацьбе з транснацыянальнай злачыннасцю.
Па выніках форуму ўдзельнікі падрыхтавалі кароткае рэзюмэ праведзенай дыскусіі з рэкамендацыямі па ўмацаванні міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе са злачыннасцю.