:

Аб сустрэчы А.Дапкюнаса з генеральным дырэктарам ЮНІДА

25.03.2025 г.

У Вене 25 сакавіка Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас сустрэўся з генеральным дырэктарам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА) Гердам Мюлерам.

Суразмоўцы з задавальненнем адзначылі шматгадовае паспяховае супрацоўніцтва Беларусі і ЮНІДА.

А.Дапкюнас пацвердзіў цікавасць беларускага боку да пашырэння праектнай дзейнасці арганізацыі ў Беларусі.

Абмеркаваны сумесныя магчымыя ініцыятывы, накіраваныя на пашырэнне ўкаранення ў Беларусі патэнцыялу чацвёртага прамысловага ўкладу і «разумнай вытворчасці» для паскоранай лічбавай трансфармацыі ў Беларусі. Бакі абмеркавалі пперспектывы запуску па лініі ЮНІДА праекта ў прамысловым парку «Вялікі камень» з прыцягненнем кітайскага фінансавання для надання гэтаму парку статусу эка-індустрыяльнага парку.

У ходзе сустрэчы кіраўнік пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі перадаў генеральнаму дырэктару ЮНІДА пасланне Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь М.У. Рыжанкова з прапановай аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння Рамачнай праграмы на чарговыя пяць гадоў.

Генеральны дырэктар ЮНІДА выказаў падтрымку падыходам беларускага боку, якія павінны забяспечыць устойлівае прамысловае развіццё ў краіне, а таксама гатоўнасць да пашырэння ўзаемадзеяння, уключаючы прадаўжэнне Рамачнай праграмы на чарговы пяцігадовы тэрмін.

У ходзе гутаркі А. Дапкюнас закрануў тэму краін з сярэднім узроўнем даходу (ССД) і падкрэсліў асаблівую ролю ЮНІДА як адзінай міжнароднай арганізацыі, якая мае спецыяльную рамачную праграму партнёрства з ССД, у садзейнічанні вырашэнні гэтымі краінамі праблем у галіне развіцця.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі ўзняў пытанне санкцый у дачыненні да беларускіх калійных угнаенняў, адзначыўшы негатыўны ўплыў такіх мер на глабальную харчовую бяспеку. А. Дапкюнас падкрэсліў важную ролю міжнародных арганізацый у супрацьдзеянні і асуджэнні аднабаковых прымусовых мер.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці