:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі з кіраўніцтвам Федэральнай палаты эканомікі Аўстрыі

11.03.2021 г.

11 сакавіка 2021 г. у Вене адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Аўстрыі Андрэя Дапкюнаса з кіраўніцтвам Федэральнай палаты эканомікі Аўстрыі.

Федэральная палата эканомікі Аўстрыі каардынуе дзейнасць і прадстаўляе інтарэсы аўстрыйскай дзелавой супольнасці на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Функцыянуе ў якасці аб'яднання 9 рэгіянальных палат і звыш 100 галіновых саюзаў і асацыяцый. Сябрамі палаты з'яўляюцца больш за паўмільёны прадпрыемстваў.

З аўстрыйскага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі віцэ-прэзідэнт палаты Рыхард Шэнц і рэгіянальны дырэктар па краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Грэгар Постль.

Р. Шэнц на працягу двух дзесяціогддзяў займае пасаду віцэ-прэзідэнта Федэральнай палаты эканомікі Аўстрыі. Да галіны яго адказнасці адносіцца развіццё супрацоўніцтва з дзяржавамі Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. З 2000 года Р. Шэнц ўзначальвае міжнародную гандлёвую палату ICC-Austria.

Пасол Беларусі і віцэ-прэзідэнт федэральнай палаты эканомікі Аўстрыі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-аўстрыйскіх адносін у гандлёва-эканамічнай галіне. У прыватнасці, разгледжаны ход падрыхтоўкі чарговага пасяджэння Беларуска-аўстрыйскага дзелавога савета і арганізацыя візіту ў Беларусь делегацыі аўстрыйскіх дзелавых колаў. На сустрэчы былі абмеркаваныя перспектывы ажыццяўлення дасягнутай у лістападзе 2019 года ў ходзе перамоваў на вышэйшым узроўні дамоўленасці аб пашырэнні дзелавых сувязяў аўстрыйскіх і беларускіх рэгіёнаў.

Даведачна: У 2020 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Аўстрыяй склаў 155,9 млн. даляраў ЗША. (83,7% да ўзроўню 2019 году). Аб’ём беларускага экспарту ў Аўстрыю вырас на чвэрць і склаў 26,3 млн. дал. ЗША. Абарот паслуг склаў 147,2 млн. дал. ЗША, або 76,1% да 2019 года. Па выніках 2020 году Аўстрыя з'яўляецца трэцім найбуйнейшым інвестарам Рэспублікі Беларусь – аб'ёмы паступленняў аўстрыйскіх інвестыцый павялічыліся на 47,4% і склалі 645,3 млн. даляраў ЗША.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці