:

Аб цырымоніі ў гонар 80-годдзя вызвалення Браціславы

05.04.2025 г.

У мемарыяльным комплексе «Славін» адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная 80-й гадавіне вызвалення сталіцы Славакіі ад нацысцкіх акупантаў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Прэм’ер-міністр Роберт Фіца, члены ўрада, кіраўніцтва парламента, вядомыя дзеячы палітычных партый, дыпламатычнага корпусу і грамадскіх арганізацый. Рэспубліку Беларусь на цырымоніі прадставіў Пасол Беларусі ў Славакіі Андрэй Дапкюнас.

Цырымонія пачалася з урачыстага ўскладання вянкоў і кветак да цэнтральнага манумента комплексу «Славін». У афіцыйных выступленнях падкрэслівалася гістарычнае значэнне гэтай даты. Удзельнікі мерапрыемства адзначылі важнасць захавання памяці пра подзвіг воінаў-вызваліцеляў і неабходнасць супрацьстаяць спробам перапісаць гісторыю Другой сусветнай вайны.

Падчас размовы з Прэм’ер-міністрам Робертам Фіца пасол Беларусі выказаў удзячнасць кіраўніку ўрада за грамадзянскую мужнасць у абароне гістарычнай памяці пра подзвіг народаў Савецкага Саюза і Чырвонай Арміі.

4 красавіка 1945 года ўвайшло ў гісторыю як дзень вызвалення сталіцы Славакіі ад фашысцкіх захопнікаў. У ходзе Браціслаўска-Брноўскай наступальнай аперацыі войскі 2-га Украінскага фронту пад камандаваннем маршала Савецкага Саюза Радыёна Маліноўскага ўзялі горад штурмам. Бітвы працягваліся два дні, але, нягледзячы на ўпартае супраціўленне праціўніка, савецкія салдаты прынеслі Браціславе доўгачаканае вызваленне.

У мемарыяльным комплексе «Славін» пахаваныя 6845 чырвонаармейцаў, якія загінулі ў баях за вызваленне Браціславы. Цэнтральным элементам мемарыяла з'яўляецца велічны абеліск, на вяршыні якога ўсталяваная статуя савецкага салдата са сцягам.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці