:

У Вене абмеркавалі сучасную интэрпрэтацыю літаратурнай спадчыны Уладзіміра Караткевіча

03.09.2026 г.

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня беларускага пісьменства, у Вене адбыўся паказ мастацкага фільма «Чорны замак» паводле матываў рамана выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

Мерапрыемства было арганізавана пасольствам Беларусі ў Аўстрыі сумесна з Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў Вене. Паказ меў на мэце прадставіць гледачам сучасную інтэрпрэтацыю літаратурнай спадчыны Уладзіміра Караткевіча і прадэманстраваць магчымасці кінематографа
ў папулярызацыі беларускай літаратуры, культуры і гісторыі.

У кінапаказе прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса краін СНД, Кітая, Ірана, КНДР, беларускай і расійскай дыяспар, аўстрыйскай і сербскай грамадскасці. Пасля завяршэння паказу гледачы падзяліліся ўражаннямі ад карціны, абмеркавалі асаблівасці яе сюжэта, асаблівую ўвагу надалі творчасці Уладзіміра Караткевіча і актуальнасці звароту да гістарычнай тэматыкі ў сучасным кіно.

Правядзенне кінапаказу стала яшчэ адной магчымасцю для культурнага абмену, пашырэння гуманітарных кантактаў і знаёмства міжнароднай аўдыторыі з беларускай літаратурнай і кінематаграфічнай традыцыяй.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці