Без права на забыццё: пасольства Беларусі ўшанавала памяць беларускага воіна – вязня канцлагера Кайзерштайнбрух
09.05.2026 г.Супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Аўстрыі ўшанавлі памяць вязня нацысцкага канцлагера, ураджэнца Беларусі – Уладзіміра Іосіфавіча Шушкевіча.
Уладзімір Шушкевіч з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны танкістам у 1020-ы стралковы полк 269-й стралковай дывізіі (г. Барысаў). У ліпені 1941 года пасля бою ў раёне вёскі Катоўка Почапскага раёна Бранскай вобласці ён лічыўся зніклым без вестак.
Толькі праз 75 гадоў дзякуючы сумеснай рабоце і садзейнічанню Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі і пасольства Расіі у Аўстрыі ў 2016 годзе ўдалося ўстанавіць яго лёс: Уладзімір Шушкевіч быў узяты ў палон
16 жніўня 1941 года і загінуў 10 лютага 1942 года ў нацысцкім канцлагеры Кайзерштайнбрух (Аўстрыя), пахаваны ў брацкай магіле вязняў лагера.
У знак павагі і памяці супрацоўнікі пасольства ўсклалі кветкі да памятнай магілы, аддаўшы даніну мужнасці і трагічнаму лёсу суайчынніка.
Асаблівую значнасць гэтай гісторыі надае той факт, што праўнук Уладзіміра Шушкевіча сёння служыць ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, працягваючы сямейную традыцыю абароны Айчыны і захоўваючы пераемнасць пакаленняў.
Мерапрыемства стала яшчэ адным крокам у справе захавання гістарычнай памяці, умацавання сувязі часоў і павагі да подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

