Аб удзеле Беларусі ў 67-й сесіі Камітэта ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах
26.06.2024 г.У Вене 19 – 28 чэрвеня г.г. беларуская дэлегацыя бярэ ўдзел у 67-й сесіі Камітэта ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах. У склад дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене.
Беларуская дэлегацыя выступіла ў рамках агульнага абмену думкамі і па пытаннях парадку дня «Космас і ўстойлівае развіццё», «Будучая роля і метады работы Камітэта», «Касмічныя даследаванні і інавацыйная дзейнасць».
Беларуская дэлегацыя праінфармавала аб паспяховым касмічным палёце першай касманаўта-жанчыны Беларусі на расійскі сегмент Міжнароднай касмічнай станцыі (23 сакавіка – 6 красавіка г.г.). Прадстаўлена падрабязная інфармацыя аб праграме навуковых даследаванняў, праведзенай касманаўтам Беларусі падчас знаходжання ў космасе.
Удзельнікі сесіі праінфармаваны аб Беларускай касмічнай сістэме дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і перспектывах яе развіцця, уключна са стварэннем расійска-беларускага касмічнага апарата высокадэтальнай здымкі і касмічнай сістэмы маніторынгу калязямной прасторы на базе двух малых касмічных апаратаў тыпу «CubeSat».
У выступленнях адзначана ключавая роля Камітэта пры разглядзе пытанняў мірнага асваення космасу і важнасць захавання космасу ў якасці мірнага асяроддзя.