У ААН у Вене аднагалосна прынятая прапанаваная Беларуссю рэзалюцыя аб барацьбе з гандлем людзьмі
17.05.2024 г.17 мая г.г. у Вене камісія ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі аднагалосна ўхваліла ініцыяваную Беларуссю рэзалюцыю «Барацьба з гандлем людзьмі ва ўмовах хуткага тэхналагічнага развіцця».
Беларусь працягвае актыўна садзейнічаць умацаванню міжнароднага супрацоўніцтва па процідзеянні гандлю людзьмі, якое патрабуе скаардынаваных дзеянняў, як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні.
Тэматыка рэзалюцыі, прапанаваная Беларуссю, з'яўляецца актуальнай, паколькі імклівыя тэхналагічныя пераўтварэнні ўсё больш уплываюць на ўсе сферы грамадскага жыцця.
Рэзалюцыя выразна дэманструе, што барацьба з гандлем людзьмі ў эпоху лічбавых тэхналогій гэта не разавая мера, а бесперапынны працэс абнаўлення, карэкціроўкі і ўкаранення інавацый.
У дакуменце адзначаецца важнасць актывізацыі супрацоўніцтва ва ўмовах «гонкі тэхналагічных узбраенняў» для барацьбы з тымі, хто выкарыстоўвае лічбавыя інструменты ў злачынных мэтах.
Рэзалюцыя накіравана на аб'яднанне намаганняў дзяржаў, грамадзянскай супольнасці і міжнародных арганізацый для эфектыўнага процідзеяння гандлю людзьмі ў лічбавую эпоху.
Рэзалюцыя не толькі фармулюе магчымасці, якія лічбавыя тэхналогіі прадастаўляюць злачынцам у ажыццяўленні іх незаконнай дзейнасці, але таксама і тое, як такія тэхналогіі могуць быць выкарыстаны ў барацьбе з гандлем людзьмі.
Рэзалюцыя вызначае шэраг практычна арыентаваных рэкамендацый для дзяржаў і іншых зацікаўленых бакоў у барацьбе з гандлем людзьмі.