:

Аб ускладанні вянкоў да савецкага вайсковага мемарыяла ў Вене

10.08.2021 г.

Часовы Павераны ў справах Беларусі ў Аўстрыі Андрэй Лазовік і супрацоўнікі беларускай дыпламатычнай місіі 10 жніўня 2021 года ўсклалі вянок да савецкага вайсковага мемарыяла на цэнтральных могілках Вены з нагоды 75-й гадавіны адкрыцця манумента. У царамоніі таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі пасольстваў іншых краін СНД.

Савецкае пахаванне на цэнтральных могілках Вены — адно з найбуйнейшых у Аўстрыі. Тут спачываюць больш за 2600 савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях за вызваленне Аўстрыі ад фашызму.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці