Аб сустрэчы намесніка Міністра І.Сякрэты з Генеральным сакратаром АБСЕ Ф.Сінірліаглу
17.06.2026 г.17 чэрвеня 2026 г. у Вене адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігара Сакрэты з Генеральным сакратаром АБСЕ Ферыдунам Сінірліаглу.
У ходзе гутаркі былі абмеркаваны сітуацыя ў АБСЕ і рэгіёне яе адказнасці, унутраныя працэсы ў АБСЕ і шляхі аднаўлення яе ролі, а таксама пытанні практычнага ўзаемадзеяння Беларусі з інстытутамі і выканаўчымі структурамі Арганізацыі.
І. Сакрэта падкрэсліў, што Беларусь адкрыта для супрацоўніцтва з інстытутамі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе па гуманітарнай тэматыцы і пытаннях выбараў, па пытаннях дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі і журналістаў, але настойвае на ўзаемапаважлівым і прафесійным дыялогу.
Беларускі дыпламат высока ацаніў асабістую ролю Ферыдуна Сінірліаглу ў працы па аднаўленні нармальнай дзейнасці Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і ўмацаванні яе ролі ва ўрэгуляванні сітуацый, звязаных з пагрозамі бяспецы ў рэгіёне.
Ігар Сакрэта падкрэсліў, што для Беларусі непрымальным з'яўляецца выкарыстанне аўтарытэту міжнародных арганізацый для прасоўвання раздзяляючага парадку дня, уключаючы запрашэнне на мерапрыемствы асоб, якія падазраюцца ў экстрэмісцкай дзейнасці.
Генеральнаму сакратару Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе было перададзена асабістае запрашэнне ад Міністра замежных спраў Беларусі прыняць удзел у чацвёртай Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якая адбудзецца ў лістападзе 2026 года ў Мінску.
Ігар Сакрэта ўзначальвае беларускую дэлегацыю на Штогадовай канферэнцыі па аглядзе праблем у галіне бяспекі, якая праходзіць 17–18 чэрвеня 2026 года ў штаб-кватэры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ў Вене. Канферэнцыя па аглядзе праблем у галіне бяспекі з'яўляецца ключавой платформай для абмеркавання пытанняў рэгіянальнай бяспекі і ўмацавання дыялогу паміж 57 дзяржавамі-ўдзельніцамі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.