:

Аб сустрэчы Пасла Е.Купчыной з кіраўніком банка «Raiffeisen Bank International AG»

13.12.2018 г.

13 снежня 2018 г. Пасол Беларусі ў Аўстрыі Алена Купчына правяла сустрэчу са старшынёй праўлення банка «Raiffeisen Bank International AG» Ёханам Штроблем.

Падчас гутаркі бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-аўстрыйскіх эканамічных адносін, у тым ліку ў кантэксце запланаваных на 2019 год двухбаковых эканамічных мерапрыемстваў і візітаў рознага ўзроўню.

Е.Купчына адзначыла важную ролю «Raiffeisen Bank International AG» у падтрымцы двухбаковых гандлёвых і інвестыцыйных адносін, садзейнічанні пашырэнню прысутнасці нашай краіны на міжнародных рынках капіталу.

Даведачна. «Raiffeisen Bank International AG» з'яўляецца адным з найбуйнейшых банкаў у рэгіёне Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Мае даччыныя фінансавыя ўстановы ў 14 краінах ЦУЕ, уключаючы Рэспубліку Беларусь. У 2017-2018 гг. «Raiffeisen Bank International AG» разам з групай «Citi» выступіў у ролі арганізатара выпуску еўрааблігацый Рэспублікі Беларусь агульным аб'ёмам 2 млрд. доллароў ЗША.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці