:

Аб удзеле дэлегацыі Беларусі ў 12-й сесіі Канферэнцыі краін-удзельніц Канвенцыі ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці

16.10.2024 г.

У Вене 14 – 18 кастрычніка г.г. праходзіць 12-я сесія Канферэнцыі краін-удзельніц Канвенцыі ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці.

Беларусь на сесіі  прадстаўлена дэлегацыяй на чале з пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене. У склад дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і пастаяннага прадстаўнцтва Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене.

У агульнай дыскусіі на сесіі выступіў начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі А. Сільвестровіч.

У сваім выступе А. Сільвестровіч прыцягнуў увагу ўдзельнікаў сесіі да праблемы актывізацыі міжнароднай злачыннай дзейнасці на фоне сур'ёзных геапалітычных змяненняў у свеце — павелічэнне колькасці канфліктаў, павелічэнне міграцыйных патокаў і незаконных аднабаковых абмежавальных мер, што стварае дадатковую пагрозу міру, стабільнасці і бяспекі. 

А. Сільвестровіч выказаў зацікаўленасць у практычным непалітызаваным узаемадзеянні з праваахоўнымі органамі іншых дзяржаў у барацьбе з кіберзлачыннасцю, гандлем людзьмі і незаконнай міграцыяй, кантрабандай зброі і наркотыкаў, тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасцю, а таксама гатоўнасць МУС Беларусі дзяліцца вопытам практычнай дзейнасці ў барацьбе з міжнароднай арганізаванай злачыннасцю.

А. Сільвестровіч заклікаў да аб'яднання намаганняў праваахоўных органаў усіх дзяржаў і супрацоўніцтва дзяржаў у рамках рэгіянальных і універсальных міжнародных арганізацый у барацьбе з  транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю.

Дзеля актывізацыі міжнароднага дыялогу беларускі прадстаўнік запрасіў усе зацікаўленыя бакі прыняць удзел у міжнародных тэматычных канфэрэнцыях у Мінску: Другой міжнароднай канферэнцыі па пытаннях забеспячэння Еўразійскай бяспекі (31 кастрычніка – 1 лістапада 2024 г.) і «Меры, якія прымаюцца ў Рэспубліцы Беларусь па процідзеянні нелегальнай міграцыі, і найлепшыя практыкі ў прасоўванні рэгіянальнага супрацоўніцтва ў вырашэнні гэтай праблемы» (15 лістапада 2024 г.).

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці