Аб 67-й сесіі генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ
25.09.2023 г.З 25 па 29 верасня 2023 г. у міжнародным цэнтры ў Вене праходзіць 67-я сесія генеральнай канферэнцыі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі.
Сёлета беларускую дэлегацыю на галоўным штогадовым мерапрыемстве агенцтва ўзначальвае Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас. У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства энергетыкі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Беларускай АЭС.
Акрамя ўдзелу ў афіцыйных і шматлікіх паралельных мерапрыемствах сесіі, праграма працы дэлегацыі прадугледжвае сустрэчы з кіраўніцтвам сакратарыята МАГАТЭ і яго структурных падраздзяленняў, сустрэчы з дэлегацыямі іншых дзяржаў-сябраў агенцтва.
На выставе, якая традыцыйна праходзіць «на палях» генеральнай канферэнцыі, працуе стэнд Беларускай АЭС, які паказвае ход будаўніцтва атамнай электрастанцыі і стварэння нацыянальнай ядзерна-энергетычнай інфраструктуры.