:

Беларусь прадставіла ў ААН у Вене заяву ад імя групы краін аб праблемах у міжнародным крымінальным супрацоўніцтве

23.05.2025 г.

На 34-й сесіі Камісіі ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі ў Вене пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас прадставіў ад імя Беларусі, Венесуэлы, Ірана, Кітая, Нікарагуа і Расіі сумесную заяву па выніках тэматычнага форуму «Актуальныя праблемы міжнароднага крымінальнага супрацоўніцтва і правасуддзя».

Тэматычны форум і сумесная заява былі падрыхтаваныя па ініцыятыве Беларусі.

 Аўтары заявы падкрэслілі важнасць эфектыўнага прымянення існуючых шматбаковых дакументаў і выказалі сур'ёзную занепакоенасць праблемамі, якія перашкаджаюць наладжванню эфектыўнага міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне крымінальнага правасуддзя і рэалізацыі міжнародных прававых інструментаў.

Адной з асноўных праблем, якія перашкаджаюць эфектыўнаму супрацоўніцтву, яны назвалі аднабаковыя прымусовыя меры.

У кантэксце тэматычнага мандата камісіі было адзначана, што такія меры перашкаджаюць эфектыўнаму расследаванню транснацыянальных крымінальных спраў. Нацыянальныя праваахоўныя органы сутыкаюцца з цяжкасцямі ў абмене аператыўнымі дадзенымі, зборы доказаў, правядзенні сумесных аперацый, вяртанні маёмасці і супрацоўніцтве ў пытаннях экстрадыцыі. Гэтыя дыскрымінацыйныя меры падрываюць выкананне адпаведных канвенцый ААН, дагавораў аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў крымінальных справах, саслабляюць прававую аснову міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне крымінальнага правасуддзя і, фактычна, дазваляюць многім злачынцам пазбягаць пакарання.

Дзяржавы-аднадумцы падкрэслілі, што ва ўмовах зменлівай міжнароднай геапалітычнай сітуацыі аднабаковыя прымусовыя меры могуць справакаваць канфрантацыю з боку іншых краін, адцягнуць увагу міжнароднай супольнасці ад барацьбы з транснацыянальнымі злачынствамі і, як следства, спрыяць ім.

Аўтары заявы заклікалі не дапускаць палітызацыі міжнароднага антыкрымінальнага супрацоўніцтва, уключаючы экстрадыцыю і ўзаемную прававую дапамогу, і дзейнасці антыкрымінальных арганізацый.

Аўтары заявы прапанавалі профільным міжнародным арганізацыям і міжнароднай супольнасці ў цэлым уважліва адсочваць, ацэньваць і актыўна рэагаваць на негатыўны ўплыў аднабаковых прымусовых мер на міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе са злачыннасцю.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці