:

Беларускія дыпламаты ў Вене помняць аб подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

09.05.2026 г.

Пасольства Беларусі ў Аўстрыі 9 мая з нагоды 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне разам з дыпламатамі краінаў СНД узяло ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў да мемарыяла савецкім воінам-вызваліцелям на Шварцэнбергплац у цэнтры Вены.

Помнік савецкім воінам, якія загінулі пры вызваленні Аўстрыі ад фашызму, быў адкрыты 19 жніўня 1945 года – праз чатыры месяцы пасля вызвалення Вены. На гранітных плітах пастамента помніка высечаныя імёны салдат і афіцэраў, што аддалі жыццё пры вызваленні аўстрыйскай сталіцы. Помнік на Шварцэнбергплац стаў першым у Еўропе манументам савецкім воінам-вызваліцелям.

Дыпламаты беларускай місіі таксама ўшанавалі памяць загінулых салдат і афіцэраў Чырвонай арміі, пахаваных на Цэнтральных могілках Вены.

Савецкае воінскае пахаванне на венскіх цэнтральным могілках, дзе спачываюць вайскоўцы, якія загінулі пры вызваленні горада ад нацыстаў у 1945 годзе, — адно з больш як 300 савецкіх воінскіх пахаванняў і памятных месцаў, звязаных з гісторыяй Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Аўстрыі. Па дзяржаўнай дамове паміж Аўстрыяй і краінамі-саюзнікамі (СССР, ЗША, Вялікабрытанія і Францыя), Аўстрыя ўзяла на сябе абавязацельства ахоўваць і падтрымліваць у парадку магілы і помнікі воінаў і ваеннапалонных дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі, што знаходзяцца на яе тэрыторыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці