Гандлёва-эканамічныя пытанні
Беларуска-славенскі гандаль таварамі ў 2015 — 2021 гг., млн.долараў ЗША
|
2015 |
2016 |
2017 |
2018 |
2019 |
2020 | 2021 |
Тавараабарот |
80,1 |
70,0 |
79,6 |
106,1 |
123,0 |
100,3 | 128,7 |
Экспарт |
8,9 |
10,0 |
12,6 |
12,4 |
11,5 |
14,6 | 22,7 |
Імпарт |
71,2 |
60,0 |
67,0 |
93,7 |
111,5 |
85,7 | 106,0 |
Аснову беларускага экспарту складаюць валокны сінтэтычныя, электраабсталяванне, воскі, рухавікі, мэбля. Найбольш значнымі пазіцыямі славенскіх паставак у Беларусь з'яўляюцца лекавыя сродкі, электрычная апаратура, пад'ёмныя машыны, трансфарматары, пракат.
Беларуска-славенскі гандаль паслугамі характарызуецца наступнымі паказчыкамі (2015 — 2021 гг., млн. долараў ЗША):
|
2015 |
2016 |
2017 |
2018 |
2019 |
2020 | 2021 |
Абарот паслуг |
56,9 |
44,6 |
29,2 |
42,4 |
57,3 |
20,8 | 51,3 |
У Беларусі дзейнічаюць 11 прадпрыемстваў са славенскімі інвестыцыямі, а таксама шэраг прадстаўніцтваў славенскіх кампаній, якія працуюць у фармацэўтычнай, будаўнічай, энергетычнай, тэлекамунікацыйнай і іншых сферах.
Прыярытэтнымі напрамкамі двухбаковага супрацоўніцтва з'яўляюцца энергетыка, будаўніцтва, машынабудаванне, сельская гаспадарка, тэлекамунікацыі, турызм.
Дзейнічае Беларуска-Славенская камісія па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.