:

Аб урачыстым мерапрыемстве ў Венскай дыпламатычнай акадэміі

28.03.2017 г.

24 сакавіка 2017 г. у Венскай дыпламатычнай акадэміі адбылося ўрачыстае пасяджэнне з нагоды 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Аўстрыяй. Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве Аўстрыйска-Беларускага таварыства пры актыўным удзеле Пасольства Беларусі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў і шматлікіх гасцей пасяджэння звярнулася Пасол Беларусі ў Аўстрыі Алена Купчына.

У якасці ганаровых гасцей выступілі Першы намеснік старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі Карлхайнц Копф, Рэктар Венскай дыпакадэміі Ганс Вінклер, Пасол Аўстрыі ў Беларусі Аляксандр Байерль, Ганаровы консул Аўстрыі ў Мінску Сяргей Касцючэнка і Старшыня Аўстрыйска-Беларускага таварыства Петэр Бахмайер. Асноўны даклад пра стан і перспектывы развіцця беларуска-аўстрыйскіх адносін прадставіў Дэкан ФМА БДУ Віктар Шадурскі.

Мерапрыемства выклікала значную цікавасць у наведаўшых яго прадстаўнікоў палітычных, дзелавых і грамадскіх колаў, экспертнай супольнасці і СМІ Аўстрыі, а таксама акрэдытаванага ў г.Вене дыпкорпусa.

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти