Кансультатыўная камісія па адкрытым небе
Дагавор па адкрытым небе (ДАН) быў падпісаны 24 сакавіка 1992 г. у Хельсінкі. Першапачаткова ўдзельнікамі Дагавора з'яўляліся 27 дзяржаў. Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя ўдзельнічаюць у Дагаворы ў складзе адзінай групы дзяржаў-удзельніц Рэспубліка Беларусь / Расійская Федэрацыя. К 2020 году колькасць удзельнікаў ДАН дасягнула 34. У лістападзе 2020 года з Дагавору выйшлі ЗША.
Мэта ДАН — забяспечыць магчымасць выканання наглядальных палётаў над тэрыторыямі дзяржаў-удзельніц для садзейнічання большай адкрытасці і транспарэнтнасці ў іх ваеннай дзейнасці.
Рэспубліка Беларусь ратыфікавала ДАН 3 мая 2001 г., а 2 лістапада 2001 г. адначасова з Расійскай Федэрацыяй дэпаніравала ратыфікацыйныя граматы, у выніку чаго Дагавор ўступіў у сілу 1 студзеня 2002 г.
Кансультатыўная камісія па адкрытым небе (ККАН) заснавана ў адпаведнасці з артыкулам Х ДАН ў мэтах разгляду ўсіх пытанняў, звязаных з захаваннем яго палажэнняў, ліквідацыі невыразнасцяў і адрозненняў у тлумачэнні ДАН, разглядам і прыняццем рашэнняў адносна заявак на далучэнне да яго, а таксама узгадненнем такіх тэхнічных і адміністрацыйных мер, якія могуць быць палічаны неабходнымі пасля далучэння да яго іншых дзяржаў.
У адпаведнасці з артыкулам XVI Дагавора ККАН можа прапаноўваць папраўкі да ДАН. ККАН можа таксама ўзгадняць меры для ўмацавання жыццяздольнасці і эфектыўнасці ДАН.
ККАН праводзіць штомесячныя пленарныя пасяджэнні. У яе рамках дзейнічаюць дапаможныя рабочыя групы для разгляду тэхнічных пытанняў, якія адносяцца да імплементацыі Дагавора, у тым ліку нефармальная рабочая група па правілах і працэдурах і нефармальная рабочая група па апаратуры назірання.
Старшынства ў ККАН доўжыцца 4 месяцы і ажыццяўляецца на ратацыйнай аснове ў парадку чарговасці. Рэспубліка Беларусь двойчы старшынствавала ў ККАН: у верасні — снежні 2008 года и студзені – красавіку 2020 года.
8-10 чэрвеня 2015 г. у г.Вене пад старшынствам Рэспублікі Беларусь адбылася Трэцяя канферэнцыя дзяржаў-удзельнікаў па разглядзе выканання ДАН. Падчас канферэнцыі былі абмеркаваны выкананне Дамовы ў перыяд 2010 — 2015 гадоў і напрамкі яго далейшага ўдасканалення і развіцця.
Дэлегацыя Рэспублікі Беларусь прыняла актыўны ўдзел у Чацвёртай канферэнцыі дзяржаў-удзельнікаў па разглядзе выканання ДАН, якая адбылася 7-9 кастрычніка 2020 г. Выконваўшы абавязкі старшыні ККАН беларускі дыпламат быў запрошаны бельгійскімі арганізатарамі ў якасці асноўнага дакладчыка сесіі аб лепшых практыках у ККАН.
У 2020 годзе ў ККАН старшынствавалі Беларусь, Бельгія, Боснія і Герцагавіна.
З красавіка 2022 года ККАН узначалілат Іспанія.