:

Сумесная кансультатыўная група

Сумесная кансультатыўная група (СКГ) заснавана ў адпаведнасці з артыкулам XVI Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ) для разгляду пытанняў, звязаных з захаваннем або магчымым абыходам палажэнняў ДЗУСЕ, ўрэгулявання невыразных сітуацый, спрэчных аспектаў і рознагалоссяў у тлумачэнні, якія могуць паўстаць у сувязі з выкананнем дадзенага Дагавора, разгляду і ўзгаднення мер па павышэнню яго жыццяздольнасці і эфектыўнасці.

СКГ праводзіць рэгулярныя пленарныя пасяджэнні ў Вене. Старшынства ў Групе ажыццяўляецца дзяржавамі-удзельнікамі на ратацыйнай аснове ў парадку чарговасці. У адпаведнасці з абноўленымі Правіламі працэдуры і метадамі працы СКГ з 2016 года Група праводзіць тры сесіі на працягу каляндарнага года.

ДЗУСЕ быў падпісаны 19 лістапада 1990 г. у Парыжы і ўступіў у сілу 9 лістапада 1992 года. У цяперашні час удзельнікамі ДЗУСЕ з'яўляюцца 30 дзяржаў. Беларусь ратыфікавала ДЗУСЕ 21 кастрычніка 1992 года.

Мэтамі ДЗУСЕ з'яўляліся ўсталяванне бяспечнага балансу звычайных узброеных сілаў у Еўропе на ніжэйшых узроўнях, ліквідацыя няроўнасцей гэтых сіл, якія наносяць шкоду стабільнасці і бяспецы, ліквідацыя патэнцыялу ажыццяўлення раптоўнага нападу і пачатку буйнамаштабных наступальных дзеянняў у Еўропе.

ДЗУСЕ прадугледжваў абмежаванне сумарных узроўняў звычайных узбраенняў і ваеннай тэхнікі па пяці асноўных катэгорыях (баявыя танкі, баявыя браніраваныя машыны, артылерыя, ударныя верталёты і баявыя самалёты) для двух ваенна-палітычных блокаў — НАТA і Арганізацыі Варшаўскай Дамовы (АВД).

У 1997-1999 гадах праходзіў працэс адаптацыі ДЗУСЕ, накіраваны на павышэнне эфектыўнасці і жыццяздольнасці Дагавора шляхам абнаўлення састарэлых палажэнняў і ўліку змяненняў, якія адбыліся ў Еўропе з моманту яго падпісання. Вынікам гэтага працэсу стала Пагадненне аб адаптацыі ДЗУСЕ, падпісанае 19 лістапада 1999 г. на Стамбульскім саміце Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ). Дамова прадугледжвала пераход ад абмежаванняў, заснаваных на групавым балансе сілаў паміж НАТА і АВД, да індывідуальных абмежаванняў для кожнай дзяржавы-ўдзельніцы на аснове нацыянальных гранічных узроўняў па кожнай катэгорыі ўзбраенняў і тэхнікі, што абмяжоўваюцца Дагаворам.

Умовай ўступлення ў сілу названага Пагаднення з'яўлялася яго ратыфікацыя усімі 30-ю дзяржавамі-удзельнікамі ДЗУСЕ. Беларусь першая ратыфікавала Пагадненне аб адаптацыі ДЗУСЕ 15 жніўня 2000 г. Пасля Пагадненне ратыфікавалі толькі Казахстан, Расійская Федэрацыя і Украіна. Ратыфікацыйныя граматы былі здадзены Беларуссю, Казахстанам і Расіяй. У той жа час усе намаганні па ўводу ў дзеянне Пагаднення аб адаптацыі ДЗУСЕ і аднаўленню жыццяздольнасці рэжыму кантролю над узбраеннямі ў Еўропе апынуліся неэфектыўнымі па прычыне глыбіні ўзаемных супярэчнасцяў паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі.

У сувязі з сітуацыяй, якая склалася вакол ДЗУСЕ, Расійская Федэрацыя ў 2007 годзе прыпыніла дзеянне дадзенага Дагавора. Расія спыніла ўсю дзейнасць па выкананні ДЗУСЕ і звязаных з ім дакументаў, у тым ліку абмен інфармацыяй, апавяшчэннямі і інспекцыямі.

У 2011 годзе краіны НАТА і некаторыя іншыя дзяржавы-ўдзельніцы таксама прыпынілі ў дачыненні да Расійская Федерацыі абмен інфармацыяй, апавяшчэннямі і інспекцыямі па ДЗУСЕ.

У 2011 і 2016 гг. Вене адбыліся чацвёртая і пятая Канферэнцыі па разглядзе дзеяння ДЗУСЕ, якія завяршыліся без прыняцця якіх-небудзь дакументаў.

У цяперашні час Дамова працягвае знаходзіцца ў стане глыбокага крызісу, прычым нават яго адаптаваны варыянт ўжо не адлюстроўваў бы сучасных рэалій ваенна-палітычнай сітуацыі на еўрапейскім кантыненце. У той жа час ДЗУСЕ застаецца адзіным юрыдычна абавязваючым дакументам у галіне кантролю над узбраеннямі на прасторы АБСЕ.

Рэспубліка Беларусь старшынствавала ў СКГ са студзеня па красавік 2016 года. У 2020 годзе ў СКГ старшынствавалі Італія, Казахстан і Люксембург. Са студзеня 2021 года СКГ узначальвае Малдова.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці