:

Аб ўрачыстых мерапрыемствах у Вене да 76-годдзя Перамогі

08.05.2021 г.

Напярэдадні Дня Перамогі 8 мая 2021 г. Пасол Беларусі Андрэй Дапкюнас і супрацоўнікі беларускай дыпламатычнай місіі ў Аўстрыі ўзялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў у Вене.

У рамках ўрачыстай цырымоніі, арганізаванай сумесна з пасольствамі Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана, быў ускладзены вянок ад пасольства Беларусі да мемарыяла савецкім-воінам вызваліцелям на плошчы Шварцэнбергплац ў цэнтры аўстрыйскай сталіцы.

Помнік савецкім воінам, якія загінулі пры вызваленні Аўстрыі ад фашызму быў адкрыты 19 жніўня 1945 года праз чатыры месяцы пасля вызвалення Вены. На гранітных плітах пастамента помніка высечаныя імёны салдат і афіцэраў, якія загінулі пры вызваленні сталіцы Аўстрыі. Помнік на Шварцэнбергплац стаў першым у Еўропе манументам савецкім воінам-вызваліцелям.

 

 

Пасол і дыпламаты беларускай місіі таксама ўшанавалі памяць загінулых салдат і афіцэраў Чырвонай арміі, пахаваных на Цэнтральных могілках Вены.

Савецкае воінскае пахаванне на венскіх цэнтральным могілках, дзе спачываюць вайскоўцы, якія загінулі пры вызваленні горада ад нацыстаў у 1945 году, — адно з больш як 300 савецкіх воінскіх пахаванняў і памятных месцаў, звязаных з гісторыяй Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Аўстрыі. Па дзяржаўнай дамове паміж Аўстрыяй і краінамі-саюзнікамі (СССР, ЗША, Вялікабрытанія і Францыя), Аўстрыя ўзяла на сябе абавязацельства ахоўваць і падтрымліваць у парадку магілы і помнікі воінаў і ваеннапалонных дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі, што знаходзяцца на яе тэрыторыі.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці