:

Аб удзеле дэлегацыі Беларусі ў сесіі Канферэнцыі краін-удзельніц Канвенцыі ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці

17.10.2022 г.

У Вене 17 – 21 кастрычніка г.г. праходзіць 11-я сесія Канферэнцыі краін-удзельніц Канвенцыі ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці.

Беларусь на сесіі канференцыі прадстаўлена дэлегацыяй на чале з Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене. У склад дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

У агульнай дыскусіі на сесіі Канферэнцыі 17 кастрычніка г.г. з відэазваротам выступіў Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь І. Кубракоў.

У сваім выступе І. Кубракоў прыцягнуў увагу ўдзельнікаў сесіі да праблемы актывізацыі міжнароднай злачыннай дзейнасці на фоне сур'ёзных геапалітычных змяненняў у свеце, што стварае дадатковую пагрозу міру, стабільнасці і бяспекі ў цэлых рэгіёнах.

І. Кубракоў выказаў гатоўнасць МУС Беларусі дзяліцца вопытам практычнай дзейнасці ў барацьбе з міжнароднай арганізаванай злачыннасцю і зацікаўленасць у практычным непалітызаваным узаемадзеянні з праваахоўнымі органамі з іншых дзяржаў у барацьбе з кіберзлачыннасцю, гандлем людзьмі і незаконнай міграцыяй, кантрабандай зброі і наркотыкаў, тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасцю.

І. Кубракоў адзначыў, што Беларусь надае высокую ўвагу барацьбе з сучаснымі выклікамі і актыўна выступае з ініцыятывамі па павышэнні эфектыўнасці сумесных захадаў міжнароднай праваахоўнай супольнасці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці