:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Ю. Амбразевіча з намеснікам генеральнага дырэктара ЮНІДА Юко Йасунага

27.09.2022 г.

27 верасня 2022 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч сустрэўся з намеснікам генеральнага дырэктара, упраўляючым дырэктарам дэпартамента карпаратыўных паслуг і аперацый Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА) Юко Йасунага.

Ю. Амбразевіч адзначыў важнасць намаганняў ЮНІДА па садзейнічанні прамысловаму развіццю краін з сярэднім узроўнем даходу і пераходу да новых экалагічных стандартаў і тэхналогій.

Суразмоўцы абмеркавалі праектную дзейнасць ЮНІДА ў Беларусі, у прыватнасці рэалізуемы праект у сферы разумнай вытворчасці ў Брэсце, і пацвердзілі зацікаўленасць у падрыхтоўцы на яго аснове новага праекта ў Магілёўскай вобласці і праекта ў сферы эка-індустрыяльных паркаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці