Аб уручэнні А. Дапкюнасам паўнамоцтваў выканаўчаму сакратару ПК АДУЗЯВ
20.11.2020 г.20 лістапада г.г. пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас уручыў свае паўнамоцтвы выканаўчаму сакратару падрыхтоўчай камісіі Арганізацыі Дагавору па усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў Ласіна Зерба. У ходзе гутаркі з кіраўніком сакратарыята камісіі А. Дапкюнас падкрэсліў важнасць дзейнасці падрыхтоўчай камісіі Арганізацыі па Дагаворы па усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў для захавання міжнароднага міру і бяспекі, а таксама пацтвердзіў паслядоўную падтрымку Беларуссю працэсу ўніверсалізацыі Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў і яго хутчэйшага ўступлення ў сілу.
