:

Аб сустрэчы Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры АБСЕ з генеральным сакратаром АБСЕ

09.04.2021 г.

9 красавіка ў Вене адбылася сустрэча Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Араганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Андрэя Дапкюнаса з генеральным сакратаром АБСЕ Хельгай Шмід.

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) з’яўляецца найбуйнейшай у свеце міжурадавай арганізацыяй, якая займаецца пытаннямі бяспекі. Штаб-кватэра арганізацыі размяшчаецца ў Вене (Аўстрыя). У АБСЕ ўваходзяць 57 краінаў-удзельніц. Свой пачатак арганізацыя бярэ з Канферэнцыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (1973-75 гг.) і ад Хельсінкскага заключнага акту, прынятага ў 1975 годзе. У 1995 годзе канферэнцыя была перайменаваная ў арганізацыю.

Беларускі дыпламат і кіраўнік сакратарыята АБСЕ абмяняліся меркаваннямі аб цяперашнім стане арганізацыі і абмеркавалі магчымыя шляхі ўмацавання ролі АБСЕ і павышэння ўплыву арганізацыі на працэсы, якія адбываюцца на еўрапейскім кантыненце.

Кіраўнік беларускага прадстаўніцтва пры АБСЕ адзначыў, што сур’ёзны крызіс даверу, які назіраецца сёння на еўразійска-атлантычнай прасторы, не дазваляе ў поўнай ступені выкарыстоўваць даступныя АБСЕ інструменты спрыяння больш шырокаму і дабразычліваму міждзяржаўнаму супрацоўніцтву.  

На думку А. Дапкюнаса, толькі аднаўленне даверу праз мэтанакіраваныя намаганні кіраўнікоў дзяржаваў і дыпламатаў – як у АБСЕ, так і па лініі двухбаковых міждзяржаўных кантактаў – зробіць магчымым эфектыўнае прадухіленне эскалацыі напружанасці на прасторы АБСЕ і паступовую адбудову дзейсных механізмаў супрацоўніцтва ў галіне вайскова-палітычнай бяспекі, у эканоміка-экалагічнай галіне і ў чалавечым вымярэнні.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці