:

Прэс-рэліз: Аб выніках рэферэндуму ў Беларусі

04.03.2022 г.

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Вене

Hüttelbergstraße 6, 1140 Wien    |    + 43 1 419 96 30 11    |    austria@mfa.gov.by

 

 

ПРЭС-РЭЛІЗ

 

 

4 сакавіка 2022 года

 

 

Аб выніках рэферэндуму ў Беларусі

 

У Беларусі 27 лютага 2022 года адбыўся канстытуцыйны рэферэндум.

 

За прыняцце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прагаласавалі каля 4,4 млн. грамадзян, што склала 82,9 %
ад прагаласаваўшых, або 65,2 % ад усіх зарэгістраваных выбаршчыкаў. Супраць прыняцця змен і дапаўненняў Канстытуцыі прагаласавалі 12,8% удзельнікаў рэферэндуму. Яўка склала амаль 79%.

На рэферэндуме працавалі больш за 45 тыс. нацыянальных і
195 міжнародных назіральнікаў. Заключэнні і водгукі як міжнародных, так і нацыянальных назіральнікаў сведчаць аб тым, што рэферэндум прайшоў на высокім арганізацыйным узроўні і ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам.

 

У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь рэферэндум прызнаны адбыўшымся, рашэнне аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь лічыцца прынятым.

 

У распрацоўцы і абмеркаванні праекта абноўленай канстытуцыі бралі ўдзел канстытуцыйная камісія, спецыяльная працоўная група,
а таксама больш за мільён беларусаў. Па выніках было атрымана каля
10 тысяч водгукаў ад насельніцтва. Паступіла шмат рацыянальных прапаноў, частка з іх была адлюстраваная ў абноўленых артыкулах.

У адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй:

 

падкрэсліваецца неад'емнае права народа Беларусі на самавызначэнне, захаванне нацыянальнае самабытнасці і суверэнітэту;

 

выключаецца ваенная агрэсія з тэрыторыі Беларусі ў адносінах да іншых дзяржаў;

 

падкрэсліваецца, што дзяржава стварае ўмовы для абароны персанальных звестак і бяспекі асобы і грамадства пры іх выкарыстанні;

 

вызначаецца, што шлюб як саюз жанчыны і мужчыны, сям'я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы;

 

вызначаецца, што Рэспубліка Беларусь развівае атамную энергетыку ў мірных мэтах, забяспечвае бяспеку пры вытворчасці і выкарыстанні атамнай энергіі;

 

надаецца канстытуцыйны статус Усебеларускаму народнаму сходу – вышэйшаму прадстаўнічаму органу народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, што забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.

 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 сакавіка 2022 года
на ўрачыстай цырымоніі ў Палацы Незалежнасці падпісаў Рашэнне рэспубліканскага рэферэндуму па змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю краіны.

 

Абноўлены Асноўны закон уступіць у сілу 15 сакавіка 2022 года ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

 

Па дадатковую інфармацыю пішыце на at.bilateral@mfa.gov.by

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці